2 верасня 2026, Серада, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад РФ дапаможа мільярдэрам плаціць менш падаткаў

4
Урад РФ дапаможа мільярдэрам плаціць менш падаткаў

Распрацаваны спецыяльны пакет законапраектаў.

Урад Расеі распрацаваў пакет законапраектаў, якія дазволяць ключавым уладальнікам расейскіх кампаній перайсці з замежных афшора ў расейскія без страт.

Як піша сайт finanz.ru,, пра гэта паведаміў у інтэрв'ю міністр эканамічнага развіцця РФ Максім Арэшкін.

Альтэрнатывай папулярным афшорам, якія дазваляюць мільярдэрам плаціць менш падаткаў ад уласнасці, стануць афшоры ўнутры Расеі - спецыяльныя адміністрацыйныя раёны (САР), размешчаныя на астравах Кастрычніцкі і Рускі.

Там для інвестараў будзе створаны «адмысловы падатковы рэжым, больш зручны для холдынгавых кампаній», паведаміў Арэшкін. Акрамя таго, рыхтуецца адасоблены рэжым карпаратыўнага і валютнага заканадаўства.

Хоць заклікі да ліквідацыі афшораў для бізнэсу прэзідэнт РФ Пуцін абазначыў яшчэ тры гады таму, а сёлета надзвычай багатым расейцам прапанавалі ўкласці афшорныя капіталы ў еўрааблігацыі ўрада РФ, эфект пакуль нулявы.

«На жаль не было зроблена зручнага механізму для таго, каб холдынгі з замежных пераносіліся ў расейскую юрысдыкцыю», - сказаў Арэшкін.

Новыя законапраекты Дзярждума разгледзіць ужо падчас вясновай сесіі, а пачатак працы расейскіх афшораў запланавана на верасень-кастрычнік гэтага года.

«Галоўнае, што ёсць у тых пакетах законапраектаў, якія цяпер разглядаюцца ў Дзярждуме, - гэта так званая рэдаміцыляцыя. Гэта магчымасць пераносу кампаніі з адной юрысдыкцыі ў іншую юрысдыкцыю пры поўным захаванні актываў, правоў і абавязацельстваў гэтай кампаніі», - падкрэсліў міністр.

За мінулы год з Расеі ў афшоры выцеклі 42 млрд даляраў, вынікае са звестак ЦБ. Галоўным магнітам, які прыцягвае расейскія грошы, застаўся Кіпр, у кампаніі якога расейскія юрыдычныя асобы ўклалі 35,7 млрд даляраў. Агульная сума расейскіх інвестыцый на востраве дасягнула новага гістарычнага рэкорду - 177,4 млрд даляраў.

Другой у папулярнасці афшорнай зонай засталіся Брытанскія Віргінскія выспы. За год туды сышло 3,7 млрд даляраў, а агульная сума выведзеных сродкаў дасягнула 41,6 млрд даляраў.

Адток капіталу ў Швэйцарыю паскорыўся на чвэрць, да 2,1 млрд даляраў. Амаль 1 млрд даляраў расейцы вывелі на Бермудскія выспы, павялічыўшы свае інвестыцыі да 2,969 млрд даляраў. 440 млн даляраў выцекла на востраў Джэрсі, 610 млн даляраў - на востраў Мэн, амаль 200 млн даляраў - у Сінгапур, яшчэ 700 млн было ўкладзена ў кампаніі, зарэгістраваныя ў Латвіі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках