Актывіст БНК з Ліды дамогся ад міліцыі вяртання курапацкіх крыжоў
7- 14.07.2018, 18:08
- 12,181
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»
Валерый Мінец атрымаў афіцыйны ліст.
Актывіст Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу з Ліды Валерый Мінец атрымаў афіцыйны ліст з УУС адміністрацыі Ленінскага раёна Менска. Як піша гарадзенская «Вясна», у ім паведамляецца, што адміністрацыйная справа ў дачыненні да Мінца паводле артыкула 00:17 (частка 4) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях спыненая.
Міліцыя не знайшла ў дзеяннях Валерыя Мінца складу адміністрацыйнага правапарушэння. Адначасна паведамляецца, што Мінец можа забраць «канфіскаваныя» раней «таварна-матэрыяльныя каштоўнасці».

Гэтымі каштоўнасцямі з'яўляюцца новыя крыжы, вырабленыя для ўсталявання ў народным мемарыяле ў Курапатах і беспадстаўна канфіскаваныя міліцыяй падчас іх перавозкі.