Скотланд-Ярд: У Солсберы і Эймсберы быў выкарыстаны «Навічок» з адной і той жа партыі
7- 14.07.2018, 18:32
- 11,918
У рамках расследавання надзвычайнага здарэння ў Эймсберы сабраныя сотні рэчыўных довадаў.
Скотланд-Ярд мяркуе, што ў Солсберы і Эймсберы было выкарыстанае атрутнае рэчыва з адной і той жа партыі, паведамляе «Эхо Москвы».
Паводле звестак паліцыі, у рамках расследавання надзвычайнага здарэння ў Эймсберы, сабрана блізу 400 рэчыўных довадаў. Следства прадоўжыцца вельмі доўга.
Нагадаем, у Эймсберы ў канцы чэрвеня былі знойдзеныя два чалавекі з прыкметамі атручвання. Жанчына пазней памерла, мужчына прыйшоў у сябе. Мяркуецца, што яны маглі пацярпець ад таго ж нервова-паралітычнага рэчыва, якім раней былі атручаныя былы афіцэр ГРУ Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка.