2 верасня 2026, Серада, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскі журналіст падтрымаў Алега Сянцова

Гарадзенскі журналіст падтрымаў Алега Сянцова
АЛЕГ Сянцоў

Многія беларусы выступаюць за вызваленне незаконнага асуджанага ў РФ рэжысёра.

Гарадзенскі журналіст і праваабаронца Уладзімір Хільмановіч узяў удзел у міжнароднай акцыі падтрымкі ўкраінскага рэжысёра, палітвязня Алега Сянцова, які прадаўжае галадоўку ў расейскай калоніі, піша baj.by.

Акцыя ў падтрымку Алега Сянцова прайшла 13 ліпеня ва ўсім свеце. Яе ўдзельнікі фатаграфаваліся ў знакавых месцах сваіх гарадоў. Уладзімір Хільмановіч сфатаграфаваўся на фоне Барысаглебскай царквы, аднаго з самых старых беларускіх храмаў, старажытнага сімвала Гародні.

Са слоў журналіста, ён хоча паказаць, што многія беларусы выступаюць за вызваленне Сянцова - нявінна асуджанага чалавека.

- Яго асудзілі толькі за тое, што ён меў прынцыповую пазіцыю. У той час, калі ў Расею прыязджаюць прэзідэнты, палітыкі, яны забываюць аб тым, што ў Расеі і яе сатэлітаў ёсць палітычныя зняволеныя. Наш абавязак - нагадаць пра гэта палітыкам і ўсім людзям, - кажа Хільмановіч.

Такая акцыя прайшла ўчора, у Дзень нараджэння Алега Сянцова, у многіх краінах свету.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках