26 красавiка 2024, Пятніца, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На гэтым тыдні чакаецца цёплае дажджлівае надвор'е

1
На гэтым тыдні чакаецца цёплае дажджлівае надвор'е

Заўтра ўдзень будзе да +28 градусаў.

Цёплае дажджлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні, паведамілі БелТА ў Цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На гэтым тыдні пад уплывам атмасфэрных франтоў ад цыклона, які будзе размяшчацца над усходам Украіны, у Беларусі захаваецца цёплае няўстойлівае надвор'е з дажджамі", - сказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 17 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы, месцам проліўні. Удзень у асобных мясцінах краіны чакаецца град і моцны парыўны вецер. Раніцай месцам магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 14-20 градусаў вышэй за нуль, ўдзень - 22-28 градусаў цяпла.

У сераду, 18 ліпеня, уночы месцам, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных мясцінах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 14-19 градусаў вышэй за нуль, ўдзень - плюс 23-29.

У чацвер, 19 ліпеня, захаваецца няўстойлівае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных мясцінах з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 14-19 градусаў, ўдзень - 22-29 градусаў цяпла.

У пятніцу, 20 ліпеня, уночы месцам, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уночы і ранкам месцам магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 14-19 градусаў вышэй за нуль, удзень - 22-28 градусаў цяпла.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках