19 красавiка 2024, Пятніца, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гулец нацыянальнай каманды Харватыі не паціснуў руку Пуціну падчас цырымоніі ўзнагароджання ЧС-2018

8
Гулец нацыянальнай каманды Харватыі не паціснуў руку Пуціну падчас цырымоніі ўзнагароджання ЧС-2018
ЁСІП ПІВАРЫЧ

Абаронца кіеўскага «Дынама» і нацыянальнай каманды Харватыі Ёсіп Піварыч прайшоў міма прэзідэнта Расеі.

Абаронца кіеўскага «Дынама» і нацыянальнай каманды Харватыі Ёсіп Піварыч трапіў у невялікі скандал падчас узнагароджання фіналістаў чэмпіянату свету 2018 года. Нагадаем, каманда Францыі падолела каманду Харватыі з лікам 4:2 і другім разам у гісторыі стала чэмпіёнам свету. Першымі на подыум з ВІП-персонамі адправіліся харвацкія футбалісты, якім уручалі срэбныя медалі фіналістаў ЧС-2018, паведамляе segodnya.ua.

Футбалісты па чарзе падыходзілі да высокапастаўленых асоб атрымлівалі медалі і ціснулі ім рукі. Піварыч атрымаў сваю ўзнагароду з рук прэзідэнта ФІФА Джані Інфанціна, а следам за ім стаяў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін. Харват паціснуў руку італьянцу, прайшоў міра расейца і накіраваўся адразу да кіраўніка УЕФА Аляксандра Чэферына.

Нагадаем, што раней на ЧС-2018 сябры дэлегацыі каманды Харватыі Огнен Вукоевіч і Дамагой Віда запісалі відэа пасля матчу 1/4 фіналу ЧС-2018 Расея - Харватыя, на якім Вукоевіч прысвяціў перамогу Украіне і «Дынама», а Віда пракрычаў «Слава Украіне!».

Цікава, што знакаміты шахматыст Гары Каспараў павіншаваў Харватыю з перамогай над Расеяй і заступіўся за Дамагоя Віда. Калі б Віда сказаў «Хайль, Пуцін!», то яго б ўзнагародзілі, мяркуе Каспараў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках