28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Лідай ствараецца мемарыял невядомых паўстанцаў

3
Пад Лідай ствараецца мемарыял невядомых паўстанцаў

На Лідчыне, падыходзіць да завяршэння пабудова народнага мемарыяла прысвечанага паўстанню 1863 года.

Паміж вёскамі Мохавічы і Малое Ольжава, што на Лідчыне, падыходзіць да завяршэння пабудова народнага мемарыяла прысвечанага паўстанню 1863 года, паведамляе «Радыё Рацыя».

Сябры Партыі БНФ з Ліды і Бярозаўкі правялі чарговую талаку на месцы пахавання невядомых паўстанцаў. Яны ўмацавалі ўсталяваны раней каменны манумент і аздобілі яго сімвалічнай зброяй паўстання – косамі і віламі. Мемарыял ствараецца агульнымі высілкамі і за грамадскія сродкі, што сведчыць пра тое, што ён сапраўды – народны.

Гаворыць кіраўнік Лідскай раённай суполкі Партыі БНФ Сяргей Пантус:

– Раней рэгулярна з Белагруды ксёндз служыў тут службу ў памяць пра загінулых і пахаваных на гэтым поле. Прыязджала шмат людзей, бывалі вядомыя людзі – пісьменнікі, якія чыталі вершы прысвечаныя паўстанцам. Апошнія тры гады мы прыязджалі сваёй кампаніяй, ставілі свечкі, маліліся. Спадзяемся, што ў гэтым годзе ўрэшце зноў дадуць дазвол, тым больш у гэтым годзе дарабілі гэты помнік. Зрэшты гэта было б годна з боку кіраўніцтва раёна.

За працу па стварэнні народнага мемарыяла „Крыжы”, грамадская супольнасць Лідчыны, была адзначана ў 2017 годзе прэміяй імя Віктара Сырыцы.

Памятныя мерапрыемствы на месцы пахавання невядомых паўстанцаў запланаваныя на нядзелю 29 ліпеня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках