26 красавiка 2024, Пятніца, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відавочцы: Дзяўчына грошы зняла з яго карткі і не аддавала, ён нож да горла прыставіў

14
Відавочцы: Дзяўчына грошы зняла з яго карткі і не аддавала, ён нож да горла прыставіў
ФОТА: МУС

Пара была ў стасунках, закладніца цяжарная.

Паведамленне, што ў банку Заслаўя захапілі ў закладніцы жанчыну, з'явілася днём у сераду, 18 ліпеня. Спачатку казалі, што муж захапіў жонку проста ў будынку банка, піша kp.by. На месца выехала следча-аператыўная група, кіраўнікі абласнога УУС, міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

- Так, яна яго нявеста. Прыйшлі ў банк, дзяўчыны грошы зняла з яго карткі і не аддавала, ён раззлаваўся і нож да горла прыставіў, - распавядаюць мясцовыя жыхары, якія былі відавочцамі таго, што адбылося. - Кажуць, двойчы судзімы ўжо быў. Вось і павёў сябе так.

Аперацыя вызвалення заложніцы была праведзеная сіламі спецыяльнага падраздзялення МУС «Алмаз». Пра гэта распавёў журналістам Ігар Шуневіч - ён узначальваў аперацыю вызвалення закладніцы.

- Закладніца была вызвалена, не пацярпела. Паводле папярэдніх звестак, гэтая дзяўчына цяжарная, што накладвала пэўныя новыя абставіны, у тым ліку з пункту гледжання правядзення сілавой акцыі. Злачынец ліквідаваны. Цяпер на месцы працуе аператыўная група, следства ўзначальвае начальнік УСК Менскай вобласці. Я пакуль не буду казаць ні пра матывы, ні пра нейкія іншыя абставіны, гэта будзе высвятляць следства.

Са слоў кіраўніка МУС, перамовы са злачынцам доўжыліся больш за дзве гадзіны.

- Ён паводзіў сябе неадэкватна, адмаўляўся скласці зброю і адпусціць закладніцу, пагражаў. Асоба злачынцы намі ўстаноўленая - гэта раней двойчы судзімы за ўчыненне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў жыхар Заслаўя.

Шуневіч адзначыў, што захопнік вылучаў розныя патрабаванні, але якія менавіта, удакладняць не стаў.

- Гэта матэрыялы крымінальнай справы, я не маю права гэта выдаваць.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 291 КК «Захоп закладнікаў, учынены з прымяненнем гвалту і ўтрыманнем чалавека».

- Цяпер следчая група пад кіраўніцтвам начальніка УСК Менскай вобласці ўжо прыступіла да агляду месца здарэння, - распавяла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова. - Паводле папярэдняй інфармацыі, дзяўчына 1995 г. была захопленая мужчынам. Абодва не маюць дачынення да банка, і прыйшлі туды ў якасці наведвальнікаў. Мы працягваем працаваць на месцы, і будзем інфармаваць пра далейшае развіццё падзеі, - дадала прадстаўніца СК.

Вядома, што банк стаў толькі месцам здарэння - гэта значыць мужчына не вылучаў патрабаванняў выдаць яму грошы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках