26 красавiка 2024, Пятніца, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У небе над Менскам заўважаныя шэсць гелікаптэраў

18
Відэафакт: У небе над Менскам заўважаныя шэсць гелікаптэраў

(абноўлена) З іх дэсантуюцца людзі, падобныя да камандас.

Жыхары Менска ў сацыяльных сетках пішуць пра тое, што над горадам заўважаныя шэсць гелікаптэраў. Са слоў відавочцаў, з гелікаптэраў дэсантаваліся людзі, падобныя да камандас:

«Скінулі нейкіх людзей у парк. У колькасці 4 штук. Зялёных!»

«Налічылі шэсць гелікаптэраў... такое адчуванне, што разганяюць воблака над рэзідэнцыяй»

«Мы таксама назіраем з Кастрычніцкай... Я ў здзіўленні трохі...», - пішуць карыстальнікі сацыяльных сетак.

Як паведаміў афіцыйны твітэр МНС, гелікаптэры, якія з'явіліся ў небе - частка рэпетыцыі параду, які пройдзе ў суботу.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках