26 красавiка 2024, Пятніца, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Македоніі ўхваліў дэкларацыю ў падтрымку ўступлення ў NATO

1
Парламент Македоніі ўхваліў дэкларацыю ў падтрымку ўступлення ў NATO

Усе 76 заканадаўцаў, якія прысутнічалі на пасяджэнні парламента, прагаласавалі за дэкларацыю.

Парламент Македоніі ў чацвер прыняў дэкларацыю, якая падтрымлівае заяўку краіны на ўступленне ў NATO.

Такую пастанову македонскія парламентарыі адобрылі пасля таго, як альянс афіцыйна запрасіў Македонію пачаць перамовы аб сяброўстве ў NATO, паведамляе Associated Press (пераклад - «Европейская правда»).

Усе 76 заканадаўцаў, якія прысутнічалі на пасяджэнні 120-мясцовага парламента, прагаласавалі за дэкларацыю, у тым ліку кансерватыўная апазіцыйная партыя VMRO-DPMNE, якая рашуча выступала супраць пагаднення з Грэцыяй аб перайменаванні краіны.

Кансерватыўны дэпутат Драган Данеў заявіў, што яго партыя зробіць «моцны ўклад» у намаганні краіны па ўступленні ў NATO. Прадстаўнік кіруючай сацыял-дэмакратычнай партыі Хары Лаквенек адзначыў, што сяброўства ў NATO ўмацуе бяспеку і стабільнасць Македоніі.

На мінулым тыдні лідары NATO афіцыйна запрасілі Македонію пачаць перамовы аб сяброўстве, пры ўмове, што працэс уступлення Македоніі не будзе завершаны датуль, пакуль пагадненне аб назве не будзе рэалізаванае цалкам.

Увосень Македонія правядзе кансультатыўны рэферэндум, падчас якога грамадзян спытаюць: «Ці выступаеце вы за сяброўства ў Еўрапейскім Звязе і NATO, прыняўшы пагадненне паміж Рэспублікай Македонія і Рэспублікай Грэцыя?».

Грэцыя і Македонія 17 чэрвеня падпісалі пагадненне аб змене назвы былой югаслаўскай рэспублікі на Рэспубліку Паўночная Македонія. Каб угода была цалкам рэалізаваная, Македонія павінна змяніць Канстытуцыю.

Прэм'ер Македоніі адзначыў, што рэферэндум будзе «кансультатыўным», як гэта прадугледжана заканадаўствам краіны, але дадаў, што «народнае слова будзе канчатковым для ўсіх палітычных партый».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках