20 красавiка 2024, Субота, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курс злотага ўпаў - выправа ў Польшчу па тавары выгадная як ніколі раней

3
Курс злотага ўпаў - выправа ў Польшчу па тавары выгадная як ніколі раней
ФОТА: СЯРГЕЙ ЯНАЎ

На гэтым тыдні жыхароў Літвы, якія прыехалі ў Польшчу па набыткі, чакала прыемная навіна - злоты патаннеў, а кошты не змяніліся.

Таму выправа ў Польшчу па тавары выгадная як ніколі раней, піша ru.delfi.lt.

Ад Лаздзеі да Сэйнаў – толькі некалькі дзясяткаў кіламэтраў. Шмат хто з тутэйшых літоўцаў, хто мае аўтамабіль або суседа з аўтамабілем і не лянуецца ехаць у Сэйны, у сябе на радзіме купляе толькі чорны хлеб (яго ў Польшчы не пякуць).

Дарогу да крам Biedronka і Vynotekа жыхары Лаздзеі ведаюць як свае пяць пальцаў. На пачатку лета ў Польшчы нявыгадна было купляць толькі цыгарэты і паліва, усё астатняе было хоць трохі, але таннейшае.

На гэтым тыдні, прыехаўшы ў Польшчу, жыхары Літвы везлі дадому не толькі поўныя багажнікі набыткаў, але і залівалі поўныя бакі паліва. Патанненне злотага зрабіла суседнюю краіну больш прывабнай.

У мінулую пятніцу афіцыйны міжбанкавы курс склаў 4,328 злотага за 1 еўра. Праўда, калі плаціць банкавай карткай, курс быў бы 4,2366 злотага за еўра.

Лепш за ўсё мець пры сабе гатоўку і не спяшацца мяняць еўры ў першым лепшым пасля пераезду мяжы абменніку з надпісам Kantor. Курс у Сэйнах у абменніку каля крамы Biedronkа заўсёды бывае лепшы. У мінулы панядзелак за 1 еўра там давалі 4,26 злотых.

У панядзелак пасля абеду - ідэальны час для шопінгу ў Польшчы - не бывае такой колькасці пакупнікоў, як у суботу-нядзелю, але і ў гэты дзень на стаянцы 2/3 аўтамабіляў былі з літоўскімі нумарамі.

Свежае малако 2% тлустасці тут каштуе 1,89 злотых (0,44 еўра) за 1 л, кефір - 2,85 злотых (0,67), маслёнка - 2,15 злотых (0,50 еўра). 20 зялёных бутэлек вядомага піва каштуюць 51,80 злотых (12,16 еўра), 400 г маянэзу - 3,75 злотых (0,88 еўра), столькі ж ёгурту - 1,99 злотых (0,47 еўра), столькі ж каштуе і цукар.

За пак свіных каўбасак (700 г) - 7,99 злотых (1,88 еўра), свежыя пшанічныя перапечкі (55 г 1 шт) - 0,29 злотых (0,07 еўра). Астатнюю частку багажніка старога VW Golf 4 запоўнілі пачкі туалетнай паперы Zloty Brol за 3,99 злотых (0,94 еўра) за 8 штук.

У Biedronka пасля рэканструкцыі прадаюць печаных курэй, кошт 1 кг - 11,90 злотых (2,79 еўра). Жыхары Лаздзеі жартуюць, што калі пад восень злоты патаннее да 5 за 1 еўра, то Maxima і Norfa давядзецца зачыніць крамы ў мястэчку і адправіць працаўнікоў у адпачынак за свой кошт да лепшых часоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках