28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве з'явіцца сквер імя Паўла Шарамета

У Кіеве з'явіцца сквер імя Паўла Шарамета
ПАВЕЛ ШАРАМЕТ

Сквер знаходзіцца на скрыжаванні вуліцы Стралецкай і Рэйтарскай.

Управа экалогіі і прыродных рэсурсаў Кіеўскай гарадской адміністрацыі падала праект пастановы аб наданні аднаму з кіеўскіх сквераў імя журналіста Паўла Шарамета.

Аб гэтым паведамляецца на Facebook-старонцы ўправы.

Расейскі й беларускі журналіст Павел Шарамет быў забіты 20 ліпеня 2016 года ў цэнтры Кіева. У ягоным аўтамабілі спрацавала бомба. Паліцыя распачала крымінальную справу паводле артыкулу «наўмыснае забойства, учыненае спосабам, небяспечным для жыцця многіх асоб». Нягледзячы на тое, што расследаванне справы пад асабовы кантроль узяў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, ні выканаўцаў, ні замоўцаў злачынства да сёння так і не знайшлі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках