25 красавiка 2024, Чацвер, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы навучылі штучны інтэлект вызначаць птушак паводле спеваў

Навукоўцы навучылі штучны інтэлект вызначаць птушак паводле спеваў

Выйшла стварыць нэйрасетку, якая можа вылучыць гук птушкі з іншага шуму з дакладнасцю 89%.

Міжнародная група даследчыкаў стварыла штучны інтэлект, здольны распазнаваць птушак паводле іх гукаў.

Пра гэта паведамляе Science.

Адзначаецца, што папуляцыі птушак імкліва скарачаюцца праз глабальнае пацяпленне і высечку лясоў. Для таго, каб вызначыць, колькі птушак пэўнага гатунку дагэтуль жыве на доследнай тэрыторыі, навукоўцы запісваюць іх гукі і правяраюць запіс праз кампутар. Зрэшты, нават з дапамогай спецыяльных праграм на кампутары не заўсёды можна з досыць высокай дакладнасцю дастасаваць гук да канкрэтнага гатунку птушак.

Для развязання гэтай праблемы навукоўцы стварылі 30 нэйрасетак, якія на працягу некалькіх месяцаў навучаліся на шматгадзінных аўдыёзапісах птушыных галасоў, запісаных на станцыях назірання каля Чарнобыля.

Так, даследчыкі выразалі 10-сэкундныя запісы і адзначалі іх як тыя, што змяшчаюць крык птушак. Пасля гэтага, штучнаму інтэлекту прапаноўвалі вызначыць, ці ёсць на запісе спевы птушак і да якога гатунку яны належаць.

У выніку навукоўцы здолелі стварыць нэйрасетку, якая можа вылучыць гук птушкі з іншага шуму з дакладнасцю 89%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках