26 красавiка 2024, Пятніца, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам прапануюць паехаць у Літву на сустрэчу з Папам Рымскім

Беларусам прапануюць паехаць у Літву на сустрэчу з Папам Рымскім

З Беларусі ў Літву праводзіцца моладзевае паломніцтва для ўдзелу ў сустрэчах з Папам Францішкам.

22 верасня ў Вільні на плошчы перад кафедральным саборам пройдзе сустрэча пантыфіка з моладдзю, паведамляе catholic.by.

Узроставае абмежаванне удзельнікаў - з 18 гадоў.

Кошт - 55 еўраў (выезд на цягніку з Менска); 45 еўраў (выезд на цягніку з Маладзечна).

У гэтую суму ўваходзіць: праезд цягніком туды і назад, праезд ад вакзала да храма, абед для пілігрымаў у Вільні.

23-24 верасня арганізуецца выезд у Коўна на нядзельную святую імшу, якую ўзначаліць Папа Францішак.

Кошт - 60 еўраў (выезд аўтобусам з Менска), 50 еўраў (выезд аўтобусам з Маладзечна).

У гэтую суму ўваходзіць: праезд аўтобусам туды і назад, вячэра, начлег і сняданак у горадзе Кайшадорыс.

Запіс - праз святароў сваіх парафій. Адказны - кс. Міхаіл Бубен.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках