24 красавiка 2024, Серада, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калі і як Пуцін можа пачаць новую вайну ва Украіне

4
Калі і як Пуцін можа пачаць новую вайну ва Украіне
АЛЯКСАНДР ХАРА
ФОТА: FACEBOOK

Існуе цэлы шэраг кірункаў, на якіх можа пачацца новая агрэсія Крамля.

Пра гэта «Апострофу» распавёў украінскі дыпламат Аляксандр Хара.

Паводле ягоных слоў, акрамя магчымых новых актыўных дзеянняў на Данбасе, удар можа быць нанесены і з боку Крыму.

«Таксама можа быць удар з боку Крыма, улічваючы, што яны не могуць развязаць праблему вады на паўвыспе. Без дняпроўскай вады Крым гіне, а свідравіны, якія яны робяць, хутка засольваюцца. Я ўжо не кажу пра эканоміку (сельская гаспадарка) паўночнай часткі Крыму, якой ужо фактычна не існуе. А яшчэ ёсць вайсковыя базы, якім патрэбная вада. Таму пагроза вайсковых дзеянняў ёсць, і яна немаленькая», - мяркуе Хара.

Акрамя таго, варта памятаць таксама пра іншыя магчымыя франты.

«А яшчэ ёсць пытанне Марыупаля - як сувязнога звяна паміж двума франтамі - халодным у Крыме і гарачым на Данбасе. Не варта забываць пра анэксаванае Прыднястроўе, дзе акрамя дзвюх тысяч расейскіх жаўнераў могуць мабілізаваць вялікую колькасць прарасейска настроеных прыднястроўцаў. А зброі, якая ёсць там, выстарчыць на цэлае воска. Плюс не варта забываць і пра беларускі кірунак. Улічваючы нашую абмежаваную колькасць узброеных сілаў, усялякая новая агрэсія Крамля стане праблемай», - адзначае дыпламат.

У той жа час, Хара сцвярджае, што асноўны ўдар кіраўніцтва Расеі будзе наносіць не вайсковым спосабам, а праз унутраную ўкраінскую палітыку.

«Пры гэтым вайсковы спосаб можа выкарыстоўвацца для таго, каб неяк абыграць гэта палітычна. Маўляў, надышоў час мірнага дыялогу з Расеяй, і тут жа з'яўляюцца палітыкі, якія ўжо пішуць стратэгію міру Расеі ды Украіны. А такая стратэгія будзе азначаць толькі капітуляцыю Украіны. То бок, усе, хто цяпер гавораць пра мір, гуляюць на руку Крамля. Іх нельга разглядаць як праўкраінскіх патрыётаў, бо ўмовай спынення страляніны будзе адмова Украіны ад праеўрапейскай палітыкі. Таму нельга выключаць таго, што другая вайна ва Украіне не пачнецца ў гэты перыяд», - рэзюмуе дыпламат.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках