У Расіі разбіўся стратэгічны бамбавік-носьбіт ракет
7- 29.09.2026, 16:02
- 3,164
Сярод магчымых прычын называюць выбух паліва на борце.
У Амурскай вобласці Расіі разбіўся стратэгічны бамбавік-носьбіт ракет Ту-95. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на расійскае Міністэрства абароны.
Крушэнне адбылося падчас выканання вучэбна-трэніровачнага палёту. Шэсць чальцоў экіпажа загінулі, адзін атрымаў траўмы.
Самалёт выконваў палёт без боезапасу, адзначылі ў Мінабароны РФ. Пры гэтым папярэдніх версій таго, што адбылося, не назвалі.
Тэлеграм-канал Mash паведамляе, што Ту-95 упаў праз некалькі хвілін пасля ўзлёту ў раёне вёскі Краснаярова. Пасля падзення бакі транспартніка выбухнулі, самалёт загарэўся. Паводле папярэдніх звестак, на борце было сем чалавек — чацвёра з экіпажа і пасажыры.