27 красавiка 2024, Субота, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Харкаве дыверсант хацеў падарваць цягнік з гранатамёта

4
У Харкаве дыверсант хацеў падарваць цягнік з гранатамёта
ФОТА: СБУ

У Харкаўскай вобласці Служба бяспекі Украіны затрымала дыверсанта тэрарыстычнай арганізацыі «ДНР».

Пра гэта паведамляе ппрэс-служба СБУ.

Затрыманы жыў у Данецку, а апошнім часам у Харкаўскай вобласці. Паводле версіі СБУ, яго завербавалі баевікі для дыверсіі на чыгунцы. Ён павінен быў падарваць грузавы цягнік з палівам для УСУ з рэактыўнага супрацьтанкавага гранатамёта.

Затрыманне прайшло каля станцыі «Аснова» ў Харкаве падчас спробы зрабіць стрэл з гранатамёта ў цягнік.

ФОТА: СБУ

У мужчыны канфіскавалі гранатамёт РПГ-22 і чатыры баявыя гранаты Ф-1 і РГД-5 з запаламі. Распачатая крымінальная справа паводле арт 113 КК - дыверсія.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках