18 красавiка 2024, Чацвер, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У NASA распавялі, калі на Месяцы з'явіцца першае паселішча людзей

3
У NASA распавялі, калі на Месяцы з'явіцца першае паселішча людзей

Адбудзецца гэта неўзабаве.

Амэрыканскае аэракасмічнае агенцтва NASA мерыцца у наступныя восем гадоў стварыць на Месяцы станцыю, дзе заўсёды будуць знаходзіцца астранаўты.

Як адзначае Daily Star, рэалізацыя такой праграмы стала магчымая дзякуючы канкурэнцыі прыватных кампаній у сфэры дастаўкі розных матэрыялаў у космас.

"Тое, што здарылася з камерцыйнай індустрыяй касмічных стартаў, неўзабаве закране і камерцыйную індустрыю на Месяцы. Я ўпэўнены, паміж дзвюма гэтымі галінамі ёсць шмат агульнага", - заявіў выканаўчы дырэктар кампаніі Moon Express Боб Рычардс.

Пры гэтым NASA і прыватныя карпарацыі плануюць ужо ў 2019 годзе адправіць на Месяц розныя аўтаматызаваныя навуковыя прылады, піша ria.ru.

У снежні 2017 года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра патрэбу аднаўлення экспедыцый на Месяц, якія спыніліся пасля палёту Апалона-17 у 1972 годзе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках