25 красавiка 2024, Чацвер, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Смех- пададзены!

4
Смех- пададзены!

Прадаецца работнік ідэалагічнай сферы, ужываны. Нядорага.

Адгукаецца на словы «піль» і «цюга».

За ідэю працаваць неахвочы, але добра рэагуе на падачкі.

Мае даўнюю ідэалагічную траўму галаўнога мозгу: шмат дзесяцігоддзяў інстынктыўна кідаецца ў бок Захаду, парываючыся паваяваць з хімерамі, бачнымі толькі яму...

Прадасць Радзіму-маці - на Усход, - пры першым зручным выпадку.

З нагоды адключэння гарадской вяшчальнай сеткі можна выкарыстоўваць у якасці «гаваркога радыё».

Незаменны ў справе «абування ў лапці»; высокапрафесійны спецыяліст у пусканні пылу ў вочы, ачмурэнні і лакаванні рэчаіснасці.

Тэлефанаваць на нумар: 00-000-0000, - жартуе «Бобруйский курьер».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках