Беларуская дэлегацыя выступіла «за расейскую мову» ў Гаагскай сістэме
12- 21.07.2018, 19:39
- 14,280
Афіцыйнымі мовамі сістэмы з'яўляюцца ангельская, французская і гішпанская.
Беларуская дэлегацыя ўдзельнічала ў чарговай сесіі Працоўнай групы ў прававым развіцці Гаагскай сістэмы міжнароднай рэгістрацыі прамысловых узораў, якая адбылася ў Жэневе.
Беларусь была прадстаўлена кіраўніцай управы права і міжнародных дамоваў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Таццянай Кавалеўскай.
«Дэлегацыя выступіла з дакладам у падтрымку ўключэння расейскай мовы ў лік афіцыйных моваў Гаагскай сістэмы», – паведамляе сайт МЗС.
На гэты момант афіцыйнымі мовамі Гаагскай сістэмы з'яўляюцца ангельская, французская і гішпанская.