29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

S&P прадказала РФ падзенне рубля і ўцёкі замежнага бізнэсу

7
S&P прадказала РФ падзенне рубля і ўцёкі замежнага бізнэсу

У наступныя чатыры гады замежны бізнэс будзе абыходзіць расейскую эканоміку бокам.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard&Poor's пацвердзіла суверэнны рэйтынг Расеі і "стабільны" прагноз аб ім.

Рэйтынг, што ацэньвае платаздольнасць урада РФ як пазычальніка ў замежнай валюце, застаўся на ўзроўні "ВВВ-", або найніжэйшай ступені інвестыцыйнай катэгорыі, паведамляе finanz.ru.

Хоць РФ мае нізкую дзяржаўную пазыку і значныя рэзэрвы, а рост кошту нафты часткова згладзіў ціск санкцый, расейская эканоміка застаецца "структурна слабай", залежыць ад экспарту і нафты газу (45% усяго валютнага даходу) і "істотна абмежаваная" ў сваім развіцці праз "дамінаванне ролі дзяржавы, неспрыяльнага інвестыцыйнага клімату і неспрыяльнага рэгулятарнага асяроддзя", канстатуе S&P у рэлізе.

Паводле прагнозу агенцтва, у наступыя 4 гады замежны бізнэс будзе абыходзіць расейскую эканоміку бокам, скарачаючы ўкладанні ў яе рэальны сэктар: штогод РФ будзе траціць дырэктыўныя замежныя інвестыцыі ад 1% да 1,1% УБП, або блізу 15 млрд даляраў у грашовым вылічэнні .

Расейскі УБП на душу насельніцтва ў сярэднім удвая ніжэйшы, чым у краін, які маюць аналагічны з РФ рэйтынг. Але нягледзячы на абвешчаны план паскарэння, тэмпы эканамічнага росту застануцца ўдвая ніжэйшыя за сярэднесусветныя, мяркуюць у S&P: 1,6% сёлета, 1,7% - налета і 1,8% - у 2020-21 гадах. Адначасова будзе слабець рубель: абменны курс даляра на канец года ўзнімецца да 64 рублёў, у наступным дасягне 66,8 рубля, а пад 2020-ы - 69 рублёў.

Бягучы рэжым санкцый застанецца ў дзеянні як мінімум на наступныя 4 гады, абмяжоўваючы магчымасці Расеі залучаць за мяжой сучасныя тэхналогіі, ствараючы няпэўнасць для патэнцыйных інвестараў і змушаючы сплачваць замежную запазычанасць.

Выплата на яе абслугоўванне і вяртанне, паводле ацэнкі S&P, штогод будуць з'ядаць блізу 60% усіх валютных паступленняў на рахунку бягучых аперацый.

Што да абвешчаных рэформаў, то ўсе мінулыя спробы рэфармавання вызначаліся "нізкай выніковасцю", нагадвае агенцтва: "Нягледзячы на тое, што пытанні прыватызацыі і дэманапалізацыі рэгулярна абмяркоўваліся ў мінулым, фактычна захады носяць супрацьлеглы характар, і чакаць паслаблення ролі дзяржавы ў эканоміцы не выпадае".

Менавіта неэфектыўнае дзяржаўнае кіраванне і сыравінная структура эканомікі - галоўныя перашкоды для павышэння рэйтынгу, вынікае з ацэнкі S&P: гэтыя два чыннікі агенцтва ацэньвае на 2 балы з 6 магчымых, тады як бюджэт ацэнены на 3 з 6, палітыка ЦБ на 4 балы, а ўстойлівасць пазыкі і суму рэзэрваў на максімальныя 6.

Павелічэнне дзелі дзяржавы можа стаць асобнай праблемай для банкавай сістэмы, якая становіцца ўсё больш і больш "сфакусаванай на буйных дзяржаўных арганізацыях, у тым ліку тых, да якіх дзейнічаюць санкцыі".

Гэта стварае "рызыку таго, што ў канчатковым выніку ўрад будзе вымушаны надаць (дадатковую) фінансавую падтрымку шэрагу банкаў", папярэджвае S&P.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках