20 траўня 2024, панядзелак, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт з кіраўніцай МВФ на борце экстрана сеў у Аргентыне

Самалёт з кіраўніцай МВФ на борце экстрана сеў у Аргентыне

Крысцін Лагард удзельнічала ў сустрэчы міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтральных банкаў краін G20.

Самалёт авіякампаніі American Airlines, у якім знаходзілася кіраўніца Міжнароднага валютнага фонду Крысцін Лагард, здзейсніў экстраную пасадку ў Аргентыне.

Як паведамляе тэлеканал Todo Noticias, рэйс AA90 з Лагард вылецеў з аэрапорта Буэнас-Айрэса ў Маямі, аднак неўзабаве, пралятаючы над дэпартаментам Гуалегуайчу, экіпаж паведаміў пра разгерметызацыю салона і прыняў пастанову пра пасадку ў аэрапорце адпраўлення.

У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

Лагард напярэдадні ўдзельнічала ў сустрэчы міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтральных банкаў краін G20 ў Буэнас-Айрэсе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках