20 траўня 2024, панядзелак, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскім настаўнікам і супрацоўнікам музеяў павышаюць заробкі

1
Польскім настаўнікам і супрацоўнікам музеяў павышаюць заробкі

Пастанову будуць рэалізоўваць з 1 студзеня.

Польскі віцэ-прэм'ер Пётр Гліньскі паведаміў, што з пачатку наступнага года супрацоўнікаў бюджэтнай сферы можа чакаць павышэнне заробку, паведамляе «Радыё Польшча».

«Мы будзем старацца ў пачатку наступнага года нешта дадаць бюджэтнікам. Таму што многія супрацоўнікі бюджэтнай сферы гэтага заслужылі – я маю на ўвазе настаўніцтва, супрацоўнікаў музеяў і іншых культурных установаў. Гэта рэальна ажыццявіць. Я на гэты конт некалькі разоў размаўляў з прэм'ерам. І ў нас ёсць пэўныя планы рэалізаваць гэты праект з 1 студзеня», – заявіў віцэ-прэм'ер Польшчы.

Тэму павышэння заробкаў бюджэтнікам падняла на сустрэчы з Пятром Гліньскім, які з'яўляецца таксама міністрам культуры і нацыянальнай спадчыны, дырэктарка Дзяржаўнай музычнай школы ў горадзе Скаржыска-Каменны, што на поўдні Польшчы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках