26 красавiка 2024, Пятніца, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэсць каларыйных прадуктаў, якія дапамогуць схуднець

1
Шэсць каларыйных прадуктаў, якія дапамогуць схуднець

Ужыванне гэтых прадуктаў паскарае вытворчасць энэргіі.

Звычайна тыя, хто худнее, называюць іх шкоднымі. Але на самай справе ўжыванне гэтых прадуктаў актывізуе фізіялагічныя працэсы, якія паскараюць вытворчасць энэргіі за кошт спальвання тлушчавай тканкі, паведамляе healthinfo.ua.

Такім чынам, што можна дазваляць сабе, не баючыся патаўсцець?

Курыныя яйкі. Смела з'ядайце адно яйка на дзень, пачынайце свой дзень з ужывання яек (хочаце два, з'ядайце два). Яйкі багатыя на бялок, страваванне якога адымае шмат часу і доўга падтрымлівае пачуццё сытасці. Жаўток у гэты выпадку зусім не перашкодзіць.

Свініна. Калі свініна, зусім не абавязкова, што яна тлустая з усіх бакоў. Свіная выразка можа стаць цудоўнай крыніцай бялку, не саступаючы ў сваёй карысці таму, што ўтрымліваецца ў ялавічыне.

Стэйк. Звычайна спажыванне чырвонага мяса заклікаюць памяншаць. Але стэйк з нятлустага мяса невялікіх памераў забяспечвае арганізм бялком, магніем, вітамінамі групы В і з гонарам вытрымлівае канкурэнцыю нават з курынай грудкай.

Паста. Калі есці макарону не каструлямі, а порцыямі на адну талерку, то ваш арганізм скажа "дзякуй" за гэтую крыніцу вугляводаў, якія яму таксама патрэбныя. Даследаванні паказваюць: людзі, якія ўжываюць макарону, больш схільныя да падтрымання адной масы цела.

Сыр. Арганізм спальвае больш тлушчу, калі ён атрымлівае дастатковую колькасць кальцыю, а найлепшае ягонае месца – гэта сыр.

Арэхі. Няпражаныя арэхі багатыя на пажыўныя рэчывы, якія спрыяюць стабілізацыі ўзроўню глюкозы ў крыві. Звычка з'ядаць жменьку арэхаў за дзень дапамагае памяншаць залішнюю масу цела – гэта прадэманстравалі шматлікія навуковыя эксперыменты.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках