20 траўня 2024, панядзелак, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: На тыдні тэмпература перавысіць кліматычную норму

Сіноптыкі: На тыдні тэмпература перавысіць кліматычную норму

Чакаюцца навальніцы.

На гэтым тыдні па-ранейшаму будзе дажджліва. Тэмпература перавысіць кліматычную норму на 3-5°С, паведамляе tut.by са спасылкай на Белгідрамет.

У начныя гадзіны навальнічная дзейнасць будзе слабець, а ўдзень за кошт прагрэву і вялікай колькасці вільгаці ў атмасферы чакаецца развіццё кучава-дажджавой воблачнасці.

У аўторак, 24 ліпеня, на значнай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу месцамі, удзень у многіх раёнах краіны прагрымяць навальніцы. У дзённы час пры навальніцах месцамі чакаюцца моцныя залевы і моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +14... 20°С, максімальная ўдзень +22... 28°С.

25 ліпеня ўночы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах краіны чакаюцца моцныя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе 14... 19°С, максімальная тэмпература днём 22... 28°С.

У чацвер і пятніцу істотных змяненняў у надвор'і не чакаецца, ноччу месцамі, удзень на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра 26 ліпеня мінімальная ноччу складзе 12... 19°С, максімальная тэмпература ўдзень +21... 28°С.

27 ліпеня мінімальная тэмпература ўначы складзе 14... 20°С, максімальная тэмпература ўдзень +24... 29°С, месцамі па паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да +30°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках