20 траўня 2024, панядзелак, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фядыніч: 140 краінаў свету ўважліва сочаць за «справай прафесійных звязаў»

8
Фядыніч: 140 краінаў свету ўважліва сочаць за «справай прафесійных звязаў»
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ

Глабальны звяз IndustriALL салідарны з прафзвязам РЭП.

На 30 ліпеня прызначанае судовае разбіральніцтва справы супраць Генадзя Фядыніча і Ігара Комлікa, лідараў незалежнага прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), паведамляе «Радыё Свабода».

Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку высунутае абвінавачванне ва «ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры» (ч. 2 арт. 243 КК РБ). Як мяркуе следства, з «віны сваіх лідараў» прафзвяз РЭП не заплаціў у дзяржаўны бюджэт падаткаў на агульную суму 22 тысячы 867 рублёў 10 капеек. Абвінавачванне падало пазоў пра спагнанне маёмаснай шкоды на гэтую суму.

Фядынічу і Комліку пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Працэс будзе праходзіць у судзе Ленінскага раёна, а не Савецкага, дзе зарэгістраваны офіс прафзвязу, паведаміў Фядыніч. Ён мяркуе, што гэта звязанае з тым, што там вялікія памяшканні:

«Наша справа ўсё ж незвычайная. Працэс адкрыты. Таму ўлады і перанеслі суд туды», – дадаў Фядыніч.

Пачатак суда амаль супаў з днём нараджэння Фядыніча, якому 31 ліпеня спаўняецца 61 год.

Прафзвязны лідар кажа, што ў яго няма ілюзій наконт справядлівага разгляду справы. Ён прагназуе, што прэцэдэнт з РЭП можа мець вялікія наступствы для ўсяго няўрадавага сектару Беларусі.

«Стварыць фэйкавую электронную скрыню, нашпігаваць яе падробленымі дакументамі, а потым легалізаваць іх праз пракуратуру і суд – такіх прэцэдэнтаў у Беларусі яшчэ не было. Праваабаронцы, прадстаўнікі Глабальнага звязу IndustriALL, які аб'ядноўвае больш за 50 мільёнаў прамысловых супрацоўнікаў у 140 краінах свету, ужо заявілі, што будуць уважліва сачыць за працэсам», – кажа Фядыніч.

Бяляцкі праходзіў паводле гэтага ж артыкула

Паводле такога самага артыкула ў 2011 годзе судзілі старшыню праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага. Яго асудзілі на 4,5 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, вызвалілі праз тры гады. Беларускія, еўрапейскія і амерыканскія праваабаронцы прызналі Бяляцкага палітвязнем, прысуд быў названы палітычна матываваным.

Комлік правёў за кратамі два месяцы, Фядыніч ад пачатку следчых дзеянняў у жніўні 2017 года застаецца пад падпіскай аб нявыездзе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках