10 траўня 2024, Пятніца, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці скончыцца ў жніўні «сезон дажджоў»?

3
Ці скончыцца ў жніўні «сезон дажджоў»?

Дажджавікі пакуль лепш не хаваць.

Ліпень уразіў сапраўднымі ліўнямі, якія нячаста бываюць у Беларусі - чаго варты патоп на вуліцы Рэвалюцыйнай у Менску, калі ў салонах і барах вады было ледзь не па калена, а ўладальнікі ўстаноў будавалі барыкады з мяшкоў з пяском...

- Тое, што ў ліпені быў перабор ападкаў, заўважылі нават тыя, хто не звязаны з метэаролагамі, - распавялі kp.by у Белгідрамеце. - У рэкардсмэнах - усход Магілёўскай вобласці, дзе выпала тры месячныя нормы ападкаў. Моцныя ліўні адзначаліся ва ўсіх абласных цэнтрах. Зрэшты, нельга сказаць, што такі вільготны дажджлівы ліпень у Беларусі - вялікая рэдкасць. Апошні раз такая карціна была ў 2000 годзе.

Асаблівасцю гэтага месяца стаў яшчэ і эфект саўны, які мы адчувалі і на дварэ, і ў кватэрах. Прычынай гэтаму стала высокая вільготнасць у спалучэнні з тэмпературай на 1-5 градусаў вышэйшай за норму. Калі звычайна ўночы вільготнасць павышаецца да 80 - 95%, а ўдзень апускаецца ніжэй за 50%, то ў гэтым месяцы вільготнасць цягам цэлага дня трымаецца вышэй за 50%. Праз гэтага мы адчуваем сябе некамфортна.

Ці скончыцца «сезон дажджоў» найбліжэйшым часам?

- Пакуль адпачыць ад дажджоў не выпадае: надвор'е на гэтым тыдні чакаецца цёплае, сырое і дажджлівае. Згодна з папярэднім прагнозам, у другой палове тыдня тэмпература паветра ў паўднёва-ўсходніх раёнах можа дасягаць 30 - 31 градуса. А гэта значыць, што будзе яшчэ менш камфортна, - кажуць сіноптыкі.

Ці чакаць ліўняў і навальніц ў жніўні, журналісты запыталіся ў этнолага Алены Доўнар-Запольскай:

- Ёсць некалькі дат, паводле якіх у народзе вызначаюць надвор'е на жнівень. 27 ліпеня паводле каталіцкага календара адзначаецца «Дзень сямі сонных братоў». Мяркуецца, што калі ў гэты дзень будзе дождж, то ападкі будуць ісці сем тыдняў без перапынку. Калі ападкі выпадуць на Макриыны 1 жніўня, то астатак лета і восень будуць мокрымі. А 2 жніўня адзначаецца Ілля - якое надвор'е будзе ў гэтую дату, такое і ўвесь месяц. Калі гэты дзень будзе дажджлівым, то наперадзе нас чакаюць не проста ападкі, а моцныя ліўні з навальніцамі.

Акрамя таго, на зыходзе лета паводле традыцыі чакаюцца Рабінавая ночы. Гэта цікавы прыродны феномен, калі здараецца не проста навальніца, а навальніца з ураганам, громам, маланкамі і магутным ветрам, што ламае дрэвы. Паводле народных павер'яў мяркуецца, што ў такую ноч нібыта выходзяць чорныя сілы, і ўся прырода аб'ядноўваецца, каб перамагчы іх. А рабінавай такую ноч назвалі таму, што меркавалася, што маланкі і гром патрэбныя для выспявання рабіны. Раней за жнівень такіх навальніц, як правіла, не бывае.

Інтэнсіўнасць дажджоў павялічылася

- Глабальнае пацяпленне клімату прывяло да таго, што за апошнія 25 гадоў зменшылася колькасць дзён з малой колькасцю ападкаў - з 176 да 167. Пры гэтым інтэнсіўнасць ападкаў, калі за пэўны час выпадае іх большая колькасць, павялічылася, - распавёў старшы навуковы супрацоўнік цэнтра кліматычных даследаванняў акадэміі навук Віктар Мельнік.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках