20 траўня 2024, панядзелак, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справу аб катаваннях у яраслаўскай калоніі расследуе сваяк аднаго з супрацоўнікаў ФСВП

15
Справу аб катаваннях у яраслаўскай калоніі расследуе сваяк аднаго з супрацоўнікаў ФСВП

Справа збіраюцца спусціць на тармазах?

Следчы камітэт Расеі затрымаў шэсць чалавек у рамках справы аб збіцці зняволенага ў калоніі №1 Яраслаўскай вобласці, гаворыцца ў афіцыйным прэс-рэлізе ўправы СК вобласці. Астатнія падазраваныя яшчэ шукаюцца, паведамляе «Настоящее вермя».

СК таксама запатрабуе арышту падазраваных і пачне разбор аб дзеянні або бяздзейнасці адміністрацыі калоніі. У СК таксама зрабілі справаздачу аб маштабным ператрусе, выемцы дакументацыі і допыце супрацоўнікаў калоніі.

«Са звестак следства, група супрацоўнікаў ФСПВ Расеі Яраслаўскай вобласці, (...) дзейнічаючы наўмысна, відавочна перавышаючы межы сваіх службовых паўнамоцтваў, ужыла гвалт у дачыненні да зняволенага. Пры гэтым зламыснікі нанеслі мужчыну множныя ўдары рукамі, нагамі і неўстаноўленымі прадметамі па тулаве і канцавінам», - гаворыцца ў заяве.

Напярэдадні стала вядома, што ў рамках разгляду ФСВП адхіліў ад працы 17 чалавек.

Раней «Новая газета» апублікавала 10-хвіліннае відэа з партатыўнага рэгістратара, на якім супрацоўнікі ФСВП абражаюць і збіваюць зняволенага ў калоніі ў Яраслаўскай вобласці - матэрыял далі юрысты фонду «Грамадскі вердыкт». У фондзе мяркуюць, што гэта быў зняволены Яўген Макараў.

Пасля публікацыі відэа таксама стала вядома, што Управа ФСВП Яраслаўскай вобласці пачала ўнутраную праверку, а Следчы камітэт пачаў крымінальную справу аб перавышэнні службовых паўнамоцтваў.

Кіраўнік ФСВП накіруе кантрольна-інспекцыйную камісію ў ПК-1 Яраслаўля, каб праверыць інфармацыю аб катаваннях зняволеных, паведаміла упаўнаважаная ў правах чалавека Таццяна Маскалькова.

Паводле інфармацыі адвакаткі фонду «Грамадскі вердыкт» Ірыны Біруковай, справай займаецца сваяк аднаго з супрацоўнікаў калоніі, пазнанага на відэа з катаваннямі. Акрамя гэтага намеснік пракурора ў наглядзе за выкананнем закона ў папраўчых установах на прозвішча Міхайлаў даводзіцца сваяком намесніку начальніка калоніі Ігіту Міхайлаву.

У красавіку 2017 года зняволеныя яраслаўскай ВК-1 Руслан Вахапаў, Яўген Макараў і фігурант «балотнай справы» Іван Няпомняшчых распавялі, што іх збілі супрацоўнікі ФСВП падчас ператрусу.

У снежні 2017 года Еўрапейскі суд правоў чалавека абавязаў расейскія ўлады правесці незалежнае медыцынскае абследаванне Макарава. Расейскія ўлады адказалі, што падстаў для крымінальнай справы няма, і што інфармацыя аб збіцці зняволенага «не знайшла свайго пацверджання».

Як распавёў Бабуркін, Макараў скардзіўся на збіццё яшчэ ў ліпені мінулага года - тады пра несуразмернасць ужывання фізічнай сілы і спецыяльных сродкаў з боку службовых асоб ВК-1 пацвердзіла пракурорская праверка, але ў калоніі ўсе абвінавачванні адкінулі.

Цяпер матэрыялы праверкі перадалі ў рэгіянальную ўправу СК, пракуратура ўнесла прадстаўленне на адрас абласной управы ФСВП Расеі.

Са звестак установы, Няпомняшчых агледзелі медыкі і не знайшлі цялесных пашкоджанняў. У чэрвені 2017 году следства скасавала адмову ў распачынанні крымінальнай справы аб збіцці ў папраўчай калоніі №1, была распачатая новая праверка.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках