20 траўня 2024, панядзелак, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейцы працягваюць барацьбу супраць акумулятарнага завода

3
Берасцейцы працягваюць барацьбу супраць акумулятарнага завода
ФОТА: SVABODA.ORG

Супраціўнікі завода АКБ хацелі правесці мітынг да Дня Берасця.

Берасцейскі гарвыканкам разгледзеў заяву аб правядзенні 29 ліпеня ў парку вайскоцаў-інтэрнацыяналістаў мітынгу супраць будаўніцтва акумулятарнага завода «АйПауэр» і даў актывістам пісьмовы адказ, перадае b-g.by.

«У рамках праграмы акцый, прымеркаваных да Дня горада, 29 ліпеня ў пазначаным месцы адбудзецца запланаваны святочны канцэрт творчых калектываў Берасця «Я песню табе прысвячаю!». У сувязі з гэтым правядзенне мітынгу супраць акумулятарнага завода 29 ліпеня не дазваляецца», - гаворыцца ў адказе.

У наступныя дні супраціўнікі завода мерацца падаць чарговыя заяўкі на правядзенне мітынгаў.

Нагадаем, менавіта ў парку вайскоўцаў-інтэрнацыяналістаў прайшла адзіная акцыя супраць завода, якую дазволілі гарадскія ўлады. Мітынг «берасцейкі супраць волава» адбыўся ў канцы красавіка і сабраў блізу 2 000 чалавек.

Неаднаразовыя заяўкі на правядзенне пікетаў у Берасці супраць будаванага завода ў Берасцейскім раёне ўлады пакінулі без задавальнення. На просьбы актывістаў правесці масавыя акцыі ў Менску гарвыканкам сталіцы таксама адказаў адмовай.

Пачынаючы з сакавіка супраціўнікі завода штонядзелі кормяць галубоў на плошчы Леніна ў Берасці, каб звярнуць увагу ўлады і грамадскасці на сітуацыю вакол завода.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках