15 жнiўня 2026, Субота, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МУС Італіі паплаваў у басейне вілы, канфіскаванай у мафіі

5
Кіраўнік МУС Італіі паплаваў у басейне вілы, канфіскаванай у мафіі
МАТЭА САЛЬВІНІ

Матэа Сальвіні дэманстратыўна праплыў кола ў басейне на вачах у журналістаў.

Міністр унутраных спраў Італіі Матэа Сальвіні дэманстратыўна паплаваў у басейне на тасканскай віле, якая была канфіскаваная ў аднаго з босаў мафіі.

Пра гэта паведамляе eurointegration.com са спасылкай на The Associated Press.

ФОТА: FABIO DI PIETRO/ANSA VIA AP

Сальвіні праплыў кола ў басейне і за гэтым назіралі журналісты. Такім чынам, з ягоных слоў, ён дэманструе прыярытэтнасць барацьбы з мафіяй на сваёй пасадзе.

«Мы павінны пакінуць гэтых спадароў у ніжняй бялізне», - сказаў ён.

Сальвіні выступае за ўпарадкаванне працэдур канфіскацыі, каб аб'екты можна было хутка ператвараць для іншых мэт.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках