23 верасня 2026, Серада, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа Пятрухіна: Міліцыянт пакрыўдзіўся на слова «фашыст»

13
Справа Пятрухіна: Міліцыянт пакрыўдзіўся на слова «фашыст»
СЯРГЕЙ ПЯТРУХІН
ФОТА: FАCEBOOK

На блогера Сяргея Пятрухіна завялі крымінальную справу пасля заявы міліцыянта.

Блогер з Берасця Сяргей Пятрухін паведаміў «Радыё Свабода», што крымінальная справа супраць яго распачатая за допіс у сацыяльных сетках пра міліцыянта, які «трымаў блогераў у аўтазаку пры тэмпературы мінус 27».

Як распавёў Пятрухін, яму стала вядома, што маёр міліцыі Мікалай Рабушка напісаў на яго заяву за допіс у сацыяльных сетках, дзе ён выклаў фота міліцыянта з камерай. Міліцыянт у цывільным здымаў акцыю супраць акумулятарнага завода ў Берасці.

Пятрухін успомніў, што менавіта гэты міліцыянт у лютым «трымаў блогераў Пятрухіна і Кабанава ў аўтазаку пры тэмпературы мінус 27».

«Не кожны фашыст можа пахваліцца такім подзвігам», - напісаў 23 ліпеня Пятрухін у сацыяльных сетках.

Ён патлумачыў, што не ўважае гэта за абразу, бо ён не назваў самога міліцыянта абразлівымі словамі.

Тым не менш, пасля допісу ў сацыяльных сетках з'явілася заява маёра Рабушкі і крымінальная справа супраць Пятрухіна паводле часткі 2 артыкула 189 Крымінальнага кодэкса - «абраза, нанесеная ў публічным выступе, альбо ў друкаваным ці ў публічна прадэманстраваным творы, або ў сродках масавай інфармацыі».

Менавіта паводле гэтай справы 27 ліпеня да Пятрухіну з ператрусам прыходзілі міліцыянты.

Ён адмовіўся без адвакатаў пускаць іх у кватэру, пасля чаго яго даставілі ў РАУС і склалі пратакол паводле артыкула «за непадпарадкаванне міліцыі». Выхадныя блогер правёў у ізалятары часовага ўтрымання, 30 ліпеня яго даставілі ў суд. Аднак паседжанне перанеслі на 1 жніўня пасля хадайніцтва Сяргея Пятрухіна аб неабходнасці ўкладання дамовы з адвакатам.

Пасля суда Пятрухін даведаўся, што ў кватэры правялі ператрус без яго прысутнасці і забралі кампутар.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках