23 верасня 2026, Серада, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бэрліне скасавалі плату за дзіцячыя садкі

10
У Бэрліне скасавалі плату за дзіцячыя садкі
Фота: Monika Skolimowska/dpa

Бэрлін - першая федэральная зямля Нямеччыны, дзе цалкам скасаваная плата за дзіцячыя садкі і хатнія яслі.

Цяпер бэрлінскім бацькам давядзецца плаціць толькі за харчаванне дзіцяці. Пра гэта піша Berliner Zeitung (пераклад - «Еўрапейская праўда»).

Плата скасаваная не толькі за дзіцячыя садкі, але і за паслугі выхавальнікаў, якія арганізуюць ва ўласным або арэндаваным памяшканні яслі для дзяцей 3-5 гадоў. У большасці нямецкіх земляў бацькі плацяць за харчаванне дзяцей і збор, што залежыць ад даходаў сям'і і можа дасягаць сотняў еўра. Кошт харчавання, як правіла, - 23 еўры на месяц. Для дзіцяці, якое прабавіла ўвесь дзень у дзіцячым садзе, бэрлінскія бацькі плацілі ад 25 да 405 еўра за месяц.

У Бэрліне плату за садкі скасоўвалі паступова. У студзені 2016 года садкі сталі бясплатнымі для дзяцей, якія нарадзіліся ў 2014 годзе, а ў 2017 годзе - для дзяцей, якія нарадзіліся з 1 студзеня 2015 года да 30 верасня 2016 года. У некаторых іншых нямецкіх землях таксама касуюць плату за дзіцячыя сады для дзяцей пэўнага ўзросту. Напрыклад, у Ніжняй Саксоніі і Гесэне з 1 жніўня не трэба будзе плаціць за наведванне садка малымі ва ўзросце ад трох гадоў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках