26 красавiка 2024, Пятніца, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Восем фактаў пра карысць шакаладу

2
Восем фактаў пра карысць шакаладу

Не адмаўляйцеся ад улюбёнага прысмаку.

Якасны шакалад з'яўляецца вельмі карысным для сэрца, мозгу і цыркуляцыі крыві. Апошнія даследаванні паказваюць, што нават у малочным шакаладзе ўтрымліваюцца пажыўныя рэчывы, якія зніжаюць рызыку сардэчных захворванняў.

Сhangeua.com прэзентуе 8 карысных уласцівасцяў шакаладу:

Шакалад карысны для сэрца, кровазвароту і зніжае рызыку інсульту

Экспэрыменты паказалі, што чорны шакалад дапамагае аднавіць эластычнасць артэрый і спрыяе прасоўванню лейкацытаў па сасудах.

Шакалад багаты мінераламі

У ім утрымліваецца калій і цынк, а 100 грам цёмнага горкага шакаладу забяспечвае дзённую дозу жалеза.

Шакалад зніжае ўзровень халестэрыну

Пасля з'яданне шакаладу памяншаецца ўзровень халестэрыну і зніжаецца рызыка сардэчна-сасудзiстых захворванняў.

Шакалад карысны для скуры і мозгу

Флаванолы, якія змяшчаюцца ў шакаладзе, абараняюць скуру ад шкоднага ўздзеяння сонечных прамянёў, а таксама спрыяюць паляпшэнню памяці ў пажылых людзей і добра дапаўняюць курс лячэння траўмаў галаўнога мозгу.

Шакалад дапамагае схуднець

Невялікі кавалачак шакаладу, з'едзены за 20 хвілін да ежы, запускае выпрацоўку гармонаў, якія адказваюць за пачуццё сытасці. У выніку, чалавек з'ядае менш.

Шакалад карысны для маці і дзяцей

Даведзена, што шакалад падвышае стрэсаўстойлівасць у цяжарных, дзякуючы чаму іх дзеці нараджаюцца больш здаровымі.

Шакалад можа прадухіліць дыябет

Як ні дзіўна, але чорны шакалад ва ўмераных колькасцях можа прадухіліць развіццё цукровага дыябету.

Шакалад дапамагае палепшыць самаадчуванне

Ён змяшчае фэнілэтыламін - рэчыва, якое сінтэзуецца ў мозгу пры закаханасці, і якое робіць чалавека больш шчаслівым.

Не адмаўляйцеся ад улюбёнага ласунку, бо ён такі карысны для здароўя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках