Стала вядома, якім будзе надвор'е ў першыя дні жніўня
- 1.08.2018, 16:26
- 10,107
Заўтра чакаецца да +30°С.
2 жніўня (чацвер) варункі надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць антыцыклон з цэнтрам над Смаленскай вобласцю, паведамляе Гідрамет.
Пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +11..+17°С, на паўднёвым захадзе да +19°С, максімальная ўдзень +25..+30°С.
Атмасферны ціск істотна не зменіцца.
3 жніўня (пятніца) варункі надвор'я ў нашай краіне будзе ў асноўным фармаваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, у дзённыя гадзіны пераважна ў паўночна-заходніх рэгіёнах краіны адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу.
Пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі ў паўночна-заходняй палове кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер няўстойлівы слабы, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы +11..+17°С, удзень +25..+30°С.
4 жніўня (субота) Беларусь апынецца пад уплывам няўстойлівай паветранай масы, якая паступае з Балтыйскага мора.
Пераменная воблачнасць. У асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер заходні сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы +12..+19°С, удзень +24..+30°С.