26 красавiка 2024, Пятніца, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Наступствы расейскіх пастановаў для беларускай эканомікі будуць вельмі сур'ёзныя»

4
«Наступствы расейскіх пастановаў для беларускай эканомікі будуць вельмі сур'ёзныя»

Масква абвесціла Менску новую энэргетычную вайну.

Масква прыпыніла выдачу Менску крэдытаў і хоча скасаваць шэраг энэргетычных ільготаў. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на пратакол пра змены ў неназванае двухбаковае пагадненне паміж Беларуссю і Расеяй. Міністэрства фінансаў Расеі паспяшалася аспрэчыць, але толькі частку гэтых паведамленняў. Да чаго ж рыхтавацца – у матэрыяле Станіславa Івашкевічa для сайта тэлеканала «Белсат».

Новыя незаконныя схемы рээкспарту расейскіх нафтапрадуктаў. Масква, як і 7 гадоў таму, уводзіць шэраг карных захадаў, каб спыніць кантрабандныя схемы.

Сярод іншага, як паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на ўнутраныя дзяржаўныя дакументы, якія трапілі да іх у рукі, Расея абвінавачвае Менск у нелегальным рээкспарце вуглевадародаў і перастала пералічваць у беларускі бюджэт мыты за афіцыйны рээкспарт расейскай сыравіны. Калі ў другім паўгоддзі сітуацыя не зменіцца, то толькі на гэтым Менск да канца года страціць блізу 400 мільёнаў даляраў.

«Наступствы расейскіх пастановаў для беларускай эканомікі будуць вельмі сур'ёзныя», – кажа Леанід Фрыдкін, эканаміст.

Беларусь з мінулага года атрымлівае ад Расеі 24 мільёны тонаў нафты, паводле кошту, які ніжэйшы, чым рынкавы на чвэрць. З іх 18 мільёнаў тонаў перапрацоўваецца на беларускіх НПЗ у нафтапрадукты, якія потым прадаюцца за мяжу.

А яшчэ 6 мільёнаў тонаў Беларусь мае права рээкспартаваць, залічыўшы сабе ў бюджэт экспартныя мыты. Акрамя таго, для ўнутранага карыстання Менск мае права імпартаваць гатовыя нафтапрадукты з Расеі – таксама паводле льготнага кошту. Але Масква сцвярджае, што беларускія кампаніі не спажываюць расейскія бензін і дызель, а перапрадаюць іх на Захад.

«Расейскі бок, відавочна, увязвае пастанову нафтагазавых пытанняў з пастановамі іншых палітычных, эканамічных і ваенных пытанняў паміж Беларуссю і Расеяй», – мяркуе Аляксандр Муха, аналітык «businessforecast.by».

Як паведамляе TUT.BY са спасылкай на дакументы «Белнафтахіма», Масква патрабуе ад Менска падпісаць так званы баланс паставак. Гэта значыць, у сутнасці, – паабяцаць не займацца больш незаконным рээкспартам нафтапрадуктаў. Улады Беларусі на гэта не згаджаюцца, таму Масква, апроч іншага, збіраецца прыпыніць працу над выдачай Беларусі чарговых траншаў крэдыту ЕўрАзЭС і новага расейскага крэдыту агульнай сумай паўтара мільярда даляраў. Расейскі Мінфін паспяшаўся гэта аспрэчыць, але Еўразійскі фонд на самай справе прыпыніў выплаты Менску яшчэ летась.

«Не выключана, што гаворка можа таксама ісці наконт прыватызацыі асобных беларускіх дзяржаўных актываў», – кажа аналітык «businessforecast.by».

Спецыялісты канстатуюць: прыбыткі ад рээкспарту расейскіх нафтапрадуктаў ідуць у асноўным у кішэні бізнэсмэнаў, блізкіх да Аляксандра Лукашэнкі. Але валютныя паступленні ад гэтага бізнэсу ўмацоўваюць курс беларускага рубля. Калi названая схема будзе спыненая, плюс дапоўненая карнымі фінансавымі санкцыямі з боку Крамля, гэта можа выклікаць паслабленне беларускай валюты і нанесці істотны ўдар у фінансаванне сацыяльных праграмаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках