26 красавiка 2024, Пятніца, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін РФ не выключыў адмову ад даляра пры гандлі нафтай

15
Мінфін РФ не выключыў адмову ад даляра пры гандлі нафтай
ФОТА: WISEGEEK

Масква істотна скараціла ўкладанні ў амерыканскія актывы і золатавалютныя рэзервы.

Міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў не выключыў пераходу на нацыянальную валюту пры гандлі нафтай. Пра гэта ён заявіў у нядзелю, 12 жніўня, у эфіры аднаго з расейскіх федэральных каналаў, паведамляе DW.

"Мы павінны будаваць сваю палітыку з улікам тых магчымых рызык, якія выцякаюць з дзеянняў нашых амерыканскіх партнёраў", – падкрэсліў ён.

Першы намеснік старшыні ўрада таксама паведаміў, што Масква істотна паменшыла ўкладанні ў амерыканскія актывы і золатавалютныя рэзервы і прадоўжыць гэтую палітыку надалей.

Пры гэтым Сілуанаў дадаў, што зачыняць амерыканскія кампаніі, якія працуюць у Расеі, улады пакуль не збіраюцца. "Гэта як, напрыклад, узяць і зачыніць McDonald's: у гэтых кампаніях працуюць нашы грамадзяне", – адзначыў ён.

У траўні РФ скараціла ўтрая ўкладанні ў амерыканскія дзяржаблігацыі – да 14,9 млрд даляраў (13 млрд еўраў) – і выбыла са спісу 33 іх найбуйнейшых трымальнікаў.

Санкцыі праз Скрыпаля

У пачатку жніўня ў ЗША былі апублікаваныя дэталі законапраекта, які прадугледжвае санкцыі ў дачыненні да расейскіх дзяржбанкаў і суверэннай пазыкі. Акрамя таго, дзярждэпартамент ЗША мае намер накласці на Маскву штрафныя захады ў сувязі з атручваннем ў Вялікай Брытаніі былога двайнога агента Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі.

Нарэшце, паводле звестак газеты The Washington Post, Белы дом рыхтуе ўказ пра санкцыі супраць замежнікаў, якія ўмешваюцца ў амерыканскія выбары.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках