26 красавiка 2024, Пятніца, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як у Беларусі «гадуюць» карупцыянераў

4
Як у Беларусі «гадуюць» карупцыянераў
ФОТА: GOMEL.1PROF.BY

Беларуская наменклатурная сістэма не рэагуе на парушэнні чыноўнікаў.

На мінулым тыдні сілавікі затрымалі кіраўніка аднаго з найбуйнейшых аграхолдынгаў краіны - дырэктара агракамбіната «Паўднёвы» Віктара Крышнева, паведамляюць «Сильные новости». Як піша рэсурс, ён трапіўся на атрыманні незаконнага грашовага ўзнагароджання - прасцей кажучы, на хабары.

UDF.BY звярнуў увагу на дзіўныя моманты ў біяграфіі кіраўніка.

Быў звольнены з пасады першага намесніка кіраўніка раёна

Віктар Крышнеў дасягнуў піку ў сваёй кар'еры даволі рана. Да 2009 года ён доўгі час узначальваў у роднай вёсцы сельскагаспадарчае прадпрыемства «Нівы» (Жлобінскі раён), пакуль яго не запрасілі на пасаду першага намесніка Буда-Кашалёўскага райвыканкама, начальніка райсельгасхарчу. Кар'ерны ўзлёт усяго ў 36 гадоў!

Але нешта пайшло не так. У 2014 годзе Крышнеў узначаліў у тым жа раёне сельскагаспадарчы комплекс «Юбілейны» (філіял «Гомсельмаша»), што выглядала паніжэннем на пасадзе. Чаму Крышнева звольнілі з ліку кіраўнікоў раёна - засталося загадкай.

Змяніў за некалькі гадоў тры гаспадаркі

У наступныя гады Віктар Крышнеў прадаўжаў пераязджаць з месца на месца. Сельскагаспадарчы комплекс «Юбілейны» чыноўнік узначальваў нядоўга. З сярэдзіны 2016 года ён ужо быў зацверджаны на пасаду дырэктара даччынага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Беларуснафта-Асобіна» (брэнд «Смачная птушка»). Але і там з нейкіх прычын пратрымаўся ўсяго паўтара года.

ФОТА: SOZHNEWS.BY

З пачатку гэтага года Крышневу даверылі адзін з найбуйнейшых аграхолдынгаў краіны - агракамбінат «Паўднёвы» ў Гомельскім раёне, які займаецца вырабам свініны. Тут Віктар Крышнеў абнавіў асабісты рэкорд - прапрацаваў дырэктарам усяго паўгода.

Нягледзячы на пераезды, яго рэгулярна ўзнагароджвалі

Такіх як Віктар Крышнеў у народзе называюць «летунамі». Пад імі маюць на ўвазе кіраўнікоў, якія праз сваю неэфектыўнасць працы ці парушэнні нідзе доўга не затрымліваюцца. Але ў наладжанай у Беларусі сістэме кіравання яны адчуваюць сябе даволі камфортна.

Пакуль Віктара Крышнева не затрымалі (калі верыць прэсе), ён паспеў змяніць некалькі кіроўных пасад, і нікога не бянтэжыла, што на ранейшай працы ён надоўга не затрымліваўся.

Больш за тое, Крышнева, які за кароткі час лагічна проста не мог паспець дабіцца значных поспехаў, рэгулярна ўзнагароджвалі.

Міністр сельскай гаспадаркі Леанід Заяц узнагародзіў яго як чыноўніка райвыканкама ганаровай граматай.

ФОТА: ГАЗЕТА «АВАНГАРД»

У якасці кіраўніка СК «Юбілейны» Крышнеў прызнаваўся найлепшым сярод работнікаў у Буда-Кашалёўскім раёне. Як кіраўнік РУП «Беларуснафта-Асобіна» ён перамагаў на раённым конкурсе «Наш гонар».

ФОТА: ГАЗЕТА «АВАНГАРД»

Нарэшце, за месяц да затрымання Крышневу ўручылі ліст падзякі раённага «савета дэпутатаў».

Апошнія карупцыйныя скандалы паказваюць, што наменклатурная сістэма не рэагуе на парушэнні чыноўнікаў, пакуль іх не арыштуюць сілавікі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках