26 красавiка 2024, Пятніца, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не толькі Бадзякоўскі: беларусы збіраюць покерную «даніну»

Не толькі Бадзякоўскі: беларусы збіраюць покерную «даніну»
ФОТА: ANSWERS.COM

Беларускія гульцы ў покер дамагліся значных поспехаў.

Пасля выйгрышу на 5,2 млн даляраў Мікіта Бадзякоўскі ўвайшоў у сусветны топ-30 паводле сумы прызавых у "жывых" турнірах. Аднак значных поспехаў дамагаюцца ў гэтыя дні і іншыя беларускія гульцы ў покер, піша «Беларусь и мир».

Так, адразу два нашыя суайчыннікі вызначыліся ў серыі partypoker MILLIONS Russia, якая праходзіла з 3 да 14 жніўня ў Сочы.

Павел Андрыянаў 13 жніўня заняў першае месца ў хай-ролераў P600,000 + 18,000 No Limit Hold'em, атрымаўшы 19,2 млн расейскіх рублёў, што эквівалентна 286,1 тысячы даляраў ЗША.

А Віктар Хадарэнка ў гэты ж дзень стаў чацвёртым у галоўным турніры Р300,000 + 18,000 No Limit Hold'em. Гэта прынесла яму 18 млн расейскіх рублёў, або 283,3 тысячы даляраў ЗША.

Яшчэ адзін беларус паказаў сябе ў серыі 49th World Series of Poker 2018, якая праходзіла з 30 траўня да 15 ліпеня ў Лас-Вегасе.

А менавіта: Аляксей Бойка 11 ліпеня быў тут на чацвёртым месцы ў івэнт $5,000 No Limit Hold'em - 30 Min Levels, зарабіўшы ў выніку 142,5 тысячы даляраў ЗША.

* * *    * * *    * * *

Дадамо, што інфармацыя аб выйгрышах гульцоў у покер не адлюстроўвае іх рэальны грашовы баланс. Па-першае, нават пры выйгрышы з атрыманай у выніку сумы заўсёды варта адняць унёсак гульца.

Па-другое, нярэдкія выпадкі, калі крыніцай сродкаў унёску з'яўляюцца інвестары, таму гульцу дастаецца толькі частка прызавых. Па-трэцяе, на кожны выйгрыш прыпадае шэраг параз, якія застаюцца «за кадрам», але гулец пры гэтым пазбаўляецца сумы ўнёску.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках