26 красавiка 2024, Пятніца, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ накіравала ЗША ноту пратэсту

7
РФ накіравала ЗША ноту пратэсту

МЗС РФ накіравала ў Вашынгтон ноту пратэсту праз нібыта парушэнні міжнароднага права ў дачыненні да дыпламатычнага прадстаўніцтваў Расеі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні МЗС РФ.

«У сувязі з прадаўжэннем грубых парушэнняў Злучанымі Штатамі Амерыкі нормаў міжнароднага права ў дачыненні да дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў РФ на тэрыторыі ЗША Міністэрства замежных спраў Расеі выказала Дзяржаўнаму дэпартаменту рашучы пратэст, накіраваўшы па дыпламатычных каналах адпаведную ноту», - гаворыцца ў паведамленні.

«Да гэтай сітуацыі, наступствы якой выходзяць далёка за рамкі расейска-амерыканскіх двухбаковых стасункаў і закранаюць інтарэсы ўсёй міжнароднай супольнасці, было таксама прыцягнутая ўвага ААН. Генеральнаму сакратару арганізацыі 18 траўня перададзенае адпаведнае паведамленне Расейскай Федэрацыі для падрыхтоўкі дакладу 73-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН», - дадалі ў міністэрстве.

2 верасня 2017 года ўлады ЗША ў рамках антырасейскіх санкцый закрылі генеральнае консульства Расеі ў Сан-Францыска, гандлёвае прадстаўніцтва ў Вашынгтоне і яго аддзяленні ў Нью-Ёрку.

26 сакавіка 2018 года Вашынгтон абвясціў аб закрыцці ў Сіэтле генеральнага консульства РФ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках