20 траўня 2024, панядзелак, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома пра падрыхтоўку новых санкцый супраць Крамля: яны перашкодзяць «Паўночнай плыні-2»

1
Стала вядома пра падрыхтоўку новых санкцый супраць Крамля: яны перашкодзяць «Паўночнай плыні-2»

Новыя санкцыі могуць увесці на працягу некалькіх тыдняў.

Кіраўніцтва ЗША падрыхтавала законапраект аб санкцыях, які можа перашкодзіць завяршыць будаўніцтва газаправода «Паўночная плынь-2» паміж Расеяй і Нямеччынай.

Новыя санкцыі могуць увесці на працягу некалькіх тыдняў, паведаміла газета The Wall Street Journal са спасылкай на дзейных і былых амерыканскіх чыноўнікаў, піша apostrophe.ua.

Абмежаванні плануюць увесці ў дачыненні да кампаній, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве газаправода, ці ж банкаў і іншых фірмаў, якія фінансуюць «Паўночную плынь-2». ЗША асцерагаюцца, што новы газаправод узмоцніць залежнасць Еўропы ад расейскага прыроднага газу. Вашынгтон збіраецца загадзя папярэдзіць Еўразвяз аб увядзенні санкцый.

«Паўночная плынь-2» дублюе ўжо дзейны трубаправод паміж Расеяй і Нямеччынай. Пагадненне аб пракладцы двух новых нітак «Паўночнай плыні» па дне Балтыйскага мора з Расеі ў Нямеччыну было падпісанае ў верасні 2015 года. Магутнасць новага трубаправода складзе 55 мільярдаў кубаметраў газу ў год.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках