20 траўня 2024, панядзелак, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі распавялі, якім будзе надвор'е ў панядзелак

1
Сіноптыкі распавялі, якім будзе надвор'е ў панядзелак

Дажджы і навальніцы чакаюцца ў асобных раёнах Беларусі 20 жніўня.

Раніцай 20 жніўня ў Беларусі прагназуецца туман, а ўдзень месцамі - навальніцы і спякотнае надвор'е, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы пераважна без ападкаў, удзень у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы і раніцай месцамі туман. Вецер уначы няўстойлівы слабы, удзень паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны складзе 13-18 градусаў цяпла, месцамі - 10-12 градусаў. У другой палове дня будзе да 24-30 градусаў. Максімальная тэмпература паветра чакаецца ў паўднёва-заходніх раёнах краіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках