27 красавiка 2024, Субота, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа не скончаная: Маці 6-гадовай дзяўчынкі з Гомеля прадаўжае судзіцца з уладамі

7
Справа не скончаная: Маці 6-гадовай дзяўчынкі з Гомеля прадаўжае судзіцца з уладамі

Наталля Белая падала апеляцыю.

Гамяльчанка Наталля Белая, якая судзілася з дзіцячым садком праз СНС, падала апеляцыйную скаргу ў абласны суд, паведамляе гомельская «Весна».

Нагадаем, суд першай інстанцыі палічыў, што маладая мама не змагла давесці, як яе маральныя пакуты звязаныя з лістом ад загадчыцы садка.

У апеляцыі Наталля Белая заяўляе, што суд не ўстанавіў глыбіню перанесеных ёю маральных пакут, хоць афіцыйным паведамленнем чыноўнікі прызналі яе сям'ю патрабуючай павышанай педагагічнай увагі, выявілі ў сям'і крытэрый сацыяльна небяспечнага становішча (СНС) праз часовую незанятасць маці дзіцяці, а таксама загадалі тэрмінова працаўладкавацца пад страхам трапляння сям'і ў СНС.

Наталля мяркуе, што такі ліст і ёсць галоўны довад яе маральных пакут, як усякі іншы нармальны чалавек яна ўбачыла ў гэтым лісце шантаж, пагрозы і запалохванне.

Яна па-ранейшаму мяркуе, што садок усё ж умешваўся ў яе асабістае жыццё.

Аб выніках разгляду яе прэтэнзій да дзіцячага садка даведаемся праз месяц, такі тэрмін разгляду апеляцыйных скаргаў у абласным судзе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках