26 красавiка 2024, Пятніца, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп абвінаваціў спецпракурора Мюлера ва ўмяшанні ў выбары

4
Трамп абвінаваціў спецпракурора Мюлера ва ўмяшанні ў выбары
ДОНАЛЬД ТРАМП
ФОТА: LI MUZI/ZUMA

Прэзідэнт CША назваў Мюлера і ягоных калег «дыскрэдытаваўшымі» сябе.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у панядзелак абрынуўся з крытыкай на спецпракурора Роберта Мюлера і ягоную каманду, якая расследуе меркаванае ўмяшанне Расеі ў амерыканскія выбары і магчымую змову Трампа з Крамлём. Ён напісаў у твітэры, што толькі дзякуючы ягонай добрай волі «Боб Мюлер і ягоная каманда, якія зганьбілі і дыскрэдытавалі сябе», змаглі пагаварыць з юрысконсультам Белага дома, паведамляе «Радыё Свабода».

Падкрэсліўшы, што змовы ягонай каманды з Расеяй не было, кіраўнік Белага дома прапанаваў камісіі Мюлера звярнуць увагу на Дэмакратычную партыю. На думку Трампа, дэмакраты «хлусяць», вядуць кампанію супраць ягоных прыхільнікаў ва ўрадзе, а таксама хаваюць «зніклыя лісты» Хілары Клінтан.

На гэтай падставе амерыканскі прэзідэнт абвінаваціў каманду Мюлера ў тым, што яна «спрабуе паўплываць на выбары» - відавочна, маючы на ўвазе прамежкавыя выбары ў Кангрэс у лістападзе гэтага года. Кіраўнік Белага дома заявіў, што абвінавачванні ў перашкодзе правасуддзю закліканыя прыкрыць правал у справе аб змове з Расеяй, якія Трамп назваў «ліпавымі».

Каментары амерыканскага лідара рушылі ўслед на наступны дзень пасля таго, як былы дырэктар ЦРУ Джон Брэнан абвясціў аб тым, што гатовы праз суд дамагчыся забароны для Трампа пазбаўляць былых выведнікаў доступу да дзяржаўнай таямніцы. Раней такога доступу на ўказанне Трампа пазбавіўся сам Брэнан. Аналагічная пагроза навісла над яшчэ некалькімі былымі кіраўнікамі выведкі. У абарону Брэнана выступілі 6 экс-дырэктараў ЦРУ. Паводле апошніх звестак Reuters, да іх далучыліся блізу 200 былых супрацоўнікаў Дзярждэпартамента і Міністэрства абароны.

Трамп абвінаваціў Брэнана і шэраг іншых адстаўных супрацоўнікаў спецслужбаў у тым, што яны маніпулююць сакрэтнай інфармацыяй для нападу на прэзідэнта ў рамках «расейскага» расследавання.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках