25 красавiка 2024, Чацвер, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Украінская ракета «Няптун» зможа паражаць расейскія мэты ў Крыме

6
Экспэрт: Украінская ракета «Няптун» зможа паражаць расейскія мэты ў Крыме

Далёкасць ракет будзе значна большай, чым заяўлялася.

Новая ўкраінская ракета «Няптун», якую нядаўна выпрабавалі ў Адэскай вобласці, пасля прыняцця на ўзбраенне зможа паражаць вайсковыя мэты ў анэксаваным Расеяй Крыме.

Пра гэта ў эфіры Радио Крым.Реалии заявіў дырэктар інфармацыйна-кансалтынгавай кампаніі Defense Express Сяргей Згурац, адказваючы на пытанне пра магчымасці новай зброі.

«Так, абсалютна, гэта магчыма. Гэта спроба істотна развязаць пытанне пра баяздольнасць за кошт асіметрычных дзеянняў. Караблі вялікага водазмяшчэння мы будаваць не паспяваем, а наяўнасць ракетнага кампанента, які можа прымяняцца з берага, з малых катэраў, са знішчальнікаў - гэта варыянт, які прымусіць патурбавацца расейскі бок», - адзначыў экспэрт.

Сяргей Згурац дадаў, што, хоць далёкасць ракеты «Няптун» заяўлена як 300 кіламетраў, фактычна яна будзе значна большай на прыклад расейскіх крылатых ракет «Калібр».

Раней у Адэскай вобласці адбыўся чарговы этап выпрабаванняў украінскай крылатай ракеты «Няптун», якая, са слоў сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандра Турчынава, «здольная знішчаць любыя марскія і наземныя мэты».

16 жніўня прэс-служба Чарнаморскага флоту Расеі паведаміла, што фрэгат «Адмірал Грыгаровіч» упершыню выканаў ракетную стральбу ракетамі «Калібр» у акваторыі Чорнага мора. Расейскія вайскоўцы таксама адзначылі, што мішэнь, якая імітуе карабель умоўнага праціўніка, знаходзілася на адлегласці блізу 80 кіламетраў. Акрамя таго, фрэгат «Адмірал Макараў» пачаў пераход з Балтыйскага ў Чорнае мора, да месца пастаяннага базавання ў анэксаваным Севастопалі. Карабель узброены крылатымі ракетамі «Калібр-НК» і «Штыль».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках