26 красавiка 2024, Пятніца, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяржант, які знайшоў цела Коржыча, ведаў яго з дзяцінства

8
Сяржант, які знайшоў цела Коржыча, ведаў яго з дзяцінства
АЛЯКСАНДР КОРЖЫЧ

Яны пазнаёміліся ў Салігорску 10 гадоў таму, а ў кастрычніку 2017 года Заяц убачыў Коржыча ў пятлі.

23-гадовага Андрэя Зайца будуць дапытваць у судзе паводле справы Аляксандра Коржыча апошнім, паведамляе «Еўрарадыё».

У залу суда сяржант прыбудзе з папраўчай калоніі ― цяпер ён адбывае пакаранне паводле справы аб здзеках. Згодна з версіяй следства, тыя выпадкі не звязаныя са смерцю Коржыча. У гэты раз Заяц прыбудзе ў суд у статусе сведкі.

І ўжо ў гэтым ёсць дзівацтва: у лістападзе 2017 года Святлана Коржыч, маці загінулага пінчука, назвала прозвішча Зайца ў ліку затрыманых у справе аб смерці яе сына! А з іншых крыніцаў журналістам стала вядома, што менавіта Андрэй Заяц увечары 3 кастрычніка выявіў Аляксандра Коржыча павешаным у склепе медроты на тэрыторыі 72-га вучэбнага цэнтра ў Печах.

Дагэтуль гэтая інфармацыя не была афіцыйна пацверджаная. Але 20 жніўня Вадзім Лалуа, дзяржабвінаваўца паводле «справы Коржыча», пацвердзіў, што менавіта Андрэй Заяц выявіў цела Аляксандра ў пятлі.

Сяржант удзельнічаў у следчых эксперыментах у «справе Коржыча».

— Сядзеў, плакаў, рукі трэсліся. [На следчым эксперыменце] я задавала пытанні, як ён яго знайшоў, ― распавядае Святлана Коржыч. ― Сказаў так: «Я быў на дзяжурстве, мяне паслалі па шанцавы інструмент. Я агледзеўся, было цёмна, стаў асвятляць, і ўбачыў труп хлопчыка. Я думаў, што гэта манекен». Я ў яго пытаюся: «Якім ён быў? Звязаным або не?». Ён сказаў, што ногі былі звязаныя — гэта адназначна, але там табурэткі не было. Гэта было а 17:00, гэта ж цёмна ўжо было. Куды яго маглі паслаць, па які інструмент?»

Аляксандр Коржыч праходзіў службу ў 3-й школе 72-га вучэбнага цэнтра ў Печах, а Заяц ― у 307-й школе. Школы размешчаныя ў розных воінскіх частках і ў розных будынках. Абедзве казармы знаходзяцца прыблізна ў пяці хвілінах хады ад медроты, дзе знайшлі цела жаўнера.

Выпадкова апынуцца ў памяшканні, дзе было знойдзенае цела Аляксандра Коржыча, даволі складана. Яно не было зачыненае на замок, але не выкарыстоўвалася, таму туды доўгі час ніхто не заходзіў ― нагадаем, следства ўстанавіла, што шараговец правісеў у пятлі цэлы тыдзень. Пацярпелыя казалі на судзе, што інвентар для ўборкі захоўваўся адразу за ўваходам у склеп, з правага боку. А цела Аляксандра Коржыча было знойдзенае ў глыбіні склепа.

За што ўжо асуджаны сяржант Андрэй Заяц

Прысуд Андрэю Зайцу вынесены яшчэ 18 траўня 2018 года судом Барысаўскага раёна Менскай вобласці. Сяржанта прызналі вінаватым ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі ч.1 арт.455 («Злоўжыванне ўладай»), ч.2 арт.455 («Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, спалучанае з гвалтам») Крымінальнага кодэкса. Сяржанта адправілі ў папраўчую калонію ўзмоцненага рэжыму на 3 гады без канфіскацыі маёмасці.

З крымінальнай справы Святлана Коржыч выпісала некаторыя паказанні:

— Заяц збіраў грошы за мыццё баявога адзення, прымушаў купляць вайскоўцаў тэрміновай службы за магчымасць схадзіць у краму прадукты. Заяц спрабаваў маральна прынізіць жаўнераў, мог абразіць, проста прычапіцца або спытаць, чаму не ўсміхаешся або, наадварот, чаму ўсміхаецца чалавек.

З паказанняў вайскоўца Юрыя Сахарчука:

— Што да Зайца магу сказаць, што ён быў камандзірам майго аддзялення, то бок, самы галоўны з сяржантаў майго ўзвода. Заяц са сваімі сяржантамі не размаўляў. Ён замкнёны, пагардлівы, хітры. Вельмі хітры. Наш узвод яго не цікавіў, яму было абыякава, што мы робім і што робяць з намі. Ён вечна лунаў у аблоках, думаў пра сваё, думаў аб тым, як нажыцца на жаўнерах. Ён мог сядзець на крэсле і па два гадзіны глядзець у адно месца. Чаму ён так рабіў, не ведаю. Думаю, у яго былі псіхічныя адхіленні.

Ёсць у справе і такая характарыстыка:

«Сяржант Заяц ні з кім не камунікаваў, размаўляў сам з сабой. Быў выпадак, калі ён хадзіў голым па казарме ў прысутнасці маёра-псіхолага. Агрэсіўным Заяц не быў».

Таксама Святлана Коржыч зачытвае з паказанняў гісторыю, калі Заяц, назіраючы, як жаўнер чысціць зброю, «падыходзіў да акна, цэліўся і нібыта страляў. Пры гэтым выдаваў гукі стрэлаў». «Гэта ён рабіў цягам 15-20 хвілін, то бок, увесь той час, пакуль я чысціў зброю», — заканчвае паказанні жаўнер.

Андрэй Заяц ведаў Аляксандра Коржыча з дзяцінства

Святлана Коржыч кажа, што яе сын быў знаёмы з Андрэем Зайцам задоўга да службы ў войску. Калі Сашу Коржычу было 10-11 гадоў, ён ездзіў у Салігорск у госці да сям'і мамінай сяброўкі, з якой Святлана правучылася восем гадоў.

Некаторы час таму гэтая жанчына патэлефанавала Святлане Коржыч і спытала, ці прыязджала да яе маці Зайца. Выявілася, што сям'я сяржанта жыве на адной лесвічнай клетцы з сяброўкай Святланы. Тады, падчас паездак у Салігорск, хлопцы і пазнаёміліся. Аднак сам Заяц, са слоў Святланы Коржыч, адмаўляе, што ведаў Аляксандра да войска.

У першыя дні пасля таго, як цела Аляксандра Коржыча было знойдзенае, і гэты выпадак дзедаўшчыны набыў розгалас, на сувязь з блізкімі Аляксандра выйшла невядомая дзяўчына. Яна распавяла, што ў матэрыялах праверкі ўжо ёсць прозвішча меркаванага забойцы, устаноўленае па гарачых слядах. Гэта, маўляў, і ёсць той самы вайсковец, які знайшоў Сашу павешаным у склепе медсанчасткі.

— Яго турбавала, што прайшоў час, а Коржыча ніхто не шукае. Ён дапускаў, што ахвяра змагла вызваліцца з пятлі і ўжо дае паказанні. І тады сам пайшоў у падвал, нібыта па венік (хоць вядома, што інвентар для ўборкі складзены ў іншым месцы), а напраўду, каб пераканацца ва ўласнай бяспецы, — сцвярджае дзяўчына.

Таксама яна распавяла, што гэты вайсковец вёў дзённік на ангельскай мове, у якім апісаў падрабязнасці забойства Аляксандра Коржыча. Такімі ж сведчаннямі дзяліліся вайскоўцы з часткі, у якой служыў Коржыч. Аднак цяпер сувязі з гэтай дзяўчынай няма, а яе старонка «ВКонтакте» выдаленая.

– Ну, гэта няправільная пастаноўка пытання. Гэта не справа амерыканцаў – прыбіраць Пуціна. Прыбіраць Пуціна будзе расейскі народ, абураны сваім становішчам, альбо найбліжэйшае злачыннае асяроддзе Пуціна, якое палічыць яго няздольным выконваць функцыі захавальніка нарабаванага.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках