26 красавiка 2024, Пятніца, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь пяць тон жывой стронгі

4
Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь пяць тон жывой стронгі
ФОТА: SPF-FISH.RU

Рыбу ў РФ везлі з прадпрыемства «фарэлевай гаспадаркі «Лохва» з Магілёўскай вобласці.

Спецыялісты Рассельгаснагляду не пусцілі ў Пскоўскую вобласць Расеі 5 тон жывой фарэлі, якую везлі з прадпрыемства КВУП «фарэлевай гаспадаркі «Лохва» з Магілёўскай вобласці, паведамляе афіцыйны сайт ведамства.

Увоз прадукцыі гэтага прадпрыемства ў Расею часова абмежаваны Рассельгаснаглядам з 4 ліпеня 2018 года.

Таксама падчас ветэрынарнага кантролю грузу інспектары выявілі, што на этыкетцы грузу інфармацыя пра найменне вытворцы і адрас вытворчасці не адпавядае той, што заяўлена ў ветэрынарным сертыфікаце.

Прадукцыю вярнулі ў Беларусь.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках