27 красавiка 2024, Субота, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўцаў зганяюць на чатыры суботнікі запар праз прыезд Пуціна і Лукашэнкі

16
Магілёўцаў зганяюць на чатыры суботнікі запар праз прыезд Пуціна і Лукашэнкі
АРХІЎНАЕ ФОТА KURJER.INFO

У Магілёве абвешчаны «месяц суботнікаў».

Старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў падчас нарады з падначаленымі заявіў аб правядзенні адразу чатырох суботнікаў цягам месяца, паведамляе «Магілёўская вясна».

На думку кіраўніка горада, традыцыйнага агульнагарадскога суботніка гэтым разам Магілёву не дастаткова. Цумараў не хавае, што бясплатная праца грамадзян на добраўпарадкаванні аб'ектаў выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі Форуму рэгіёнаў Беларусі ды Расеі.

- Не сакрэт, што мы гэта робім у тым ліку ў рамках падрыхтоўкі да Форуму, але перш за ўсё мы гэта робім для саміх сябе, каб зрабіць горад больш камфортным і прывабным для гасцей і турыстаў, - цытуе словы Уладзіміра Цумарава БелТА.

Сярод пляцовак, дзе будуць працаваць магілёўцы - парк у Паднікольі і вуліца Якубоўскага. Абодва пункты з'яўляюцца важнымі для магілёўскіх уладаў: менавіта іх два гады таму раскрытыкаваў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і запатрабаваў навесці «глянец і гармонію».

Варта адзначыць, што чатыры суботнікі за месяц - гэта гарадскі рэкорд. Раней праводзілі не больш за два. Магчыма, што, нягледзячы на вялікія намаганні, выдаткаваныя на падрыхтоўку горада да Форуму рэгіёнаў, улады не паспяваюць прывесці яго ў парадак, асабліва - візуальна.

Беларускія праваабаронцы выступаюць супраць суботнікаў, успрымаючы іх як акты прымусовай працы.

V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў Магілёве 11-12 кастрычніка. Чакаецца, што на яго прыедуць Лукашэнка і прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках