27 красавiка 2024, Субота, 6:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнік Лукашэнкі: З дрыжыкамі думаю, што б было з краінай праз прыватную уласнасць

93
Чыноўнік Лукашэнкі: З дрыжыкамі думаю, што б было з краінай праз прыватную уласнасць
ЛЕАНІД АНФІМАЎ
ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА КДК

Кіраўнік КДК Анфімаў - аб прыватызацыі.

Яшчэ не прадставіў сваю новую праграму прызначаны днямі ўрад, але з канцэптуальным артыкулам у газеце «Советская Белоруссия» выступіў кіраўнік Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў, паведамляе tut.by.

Ключавымі тэмамі артыкула стала крытыка прыватызацыі і рэформаў і заклік трымацца «ўласнага шляху развіцця».

«Хтосьці шалее, што тое, што павінна было даўно памерці, чамусьці дагэтуль жыве. І гэты хтосьці ніяк не хоча прызнаць, што менавіта дзякуючы таму, што ў пачатку 90-х была праяўленая дзяржаўная мудрасць - прадыктаваная хутчэй інтуіцыяй, што называецца, ад зямлі, чым крыклівымі выклікамі, - удалося захаваць дзяржаўны ўплыў на ўласнасць», - піша Анфімаў.

«Я сёння з дрыжыкамі думаю, што было б з краінай, калі б усё раздалі ў прыватную ўласнасць або закрылі неэфектыўныя прадпрыемствы. Да гэтага тады, і з падвоенай сілай цяпер, нас заклікае рознага кшталту хор рыначнікаў, называючы заводы «таксічнымі актывамі», - працягвае ён.

Анфімаў таксама ўзгадвае планавую эканоміку, «якую толькі лянівы не спрабуе зганіць, даць выспятка як зрынутаму гіганту». «Але гэтае зборышча нязладжаных галасоў ідзе не ад цвёрдага пераканання, што ўсё сапраўды было дрэнна. Вызначае палітычная кан'юнктура і ангажаванасць дырыжораў гэтага хору. Бо ідэя планавай эканомікі не проста апярэдзіла час! Яна дала магчымасць у кароткія тэрміны толькі за кошт унутраных рэсурсаў аднавіць раскіданую падчас Першай сусветнай, і грамадзянскай вайной эканоміку СССР. Усе прадпрыемствы працавалі ў шчыльнай кааперацыйнай звязцы. Кожны ведаў, што вырабляць і колькі. А галоўнае, не было праблем са збытам прадукцыі», - мяркуе аўтар.

Напісаць каментар 93

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках