26 красавiка 2024, Пятніца, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінас Лінкявічус: Час вярнуць мір Украіне

Лінас Лінкявічус: Час вярнуць мір Украіне
ЛІНАС ЛІНКЯВІЧУС
ФОТА: DELFI

Міністр замежных спраў Літвы і прадстаўнік Дзярждэпу ЗША ў пытаннях Украіны абмеркавалі шляхі падтрымкі Украіны.

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус паведаміў у Twitter пра сустрэчу са спецыяльным прадстаўніком Дзярждэпу ЗША ў пытаннях Украіны Куртам Волкерам, якая адбылася 22 жніўня пад час візіту Волкера ў Вільню, паведамляе liga.net.

Са слоў літоўскага службоўцы, тэмай размовы было, між іншым, абмеркаванне шляхоў падтрымкі Украіны ў процідзеянні расейскай агрэсіі.

«Як мы абодва пераканаліся, сітуацыя з бяспекай на ўсходзе Украіны застаецца нестабільнай, а гуманітарны крызіс - глыбокім. Час вярнуць мір Украіне», - напісаў Лінкявічус.

15 жніўня спецпрадстаўнік Дзярждэпу ЗША ў пытаннях Украіны Курт Волкер папярэдзіў, што санкцыі супраць Расеі будуць узмацняцца ў выпадку, калі яна не стане выконваць менскія пагадненні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках