2 верасня 2026, Серада, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанец, атручаны «Навічком», зноў шпіталізаваны

Брытанец, атручаны «Навічком», зноў шпіталізаваны
ФОТА: PA WIRE

Атручанага «Навічком» у Эймсберы пачалі лекаваць ад менінгіту.

Брытанца Чарльза Роўлі, атручанага нервова-паралітычным рэчывам «Навічок» у Эймсберы, зноў шпіталізавалі. Лекары падазраюць у яго менінгіт, паведаміў ягоны брат Мэцью ў інтэрв'ю Daily Mirror, паведамляе РБК.

«Я размаўляў з дзяжурнай медсястрой, і яна сказала, што яны падазраюць менінгіт», – апавёў ён.

Ён адзначыў, што цяпер Чарльза лекуюць ад гэтай хваробы, аднак лекары ўсё яшчэ праводзяць аналізы для атрымання дадатковай інфармацыі. Брат таксама выказаў сумненні ў тым, што доктар на гэты момант ведае від менінгіту, на які захварэў Роўлі.

«Падобна, ён атрымаў яго праз тое, што ягонае цела пацярпела ад «Навічку». Думаю, яго выпісалі занадта рана», – заявіў Мэцью.

Ён дадаў, што Чарльз выклікаў медыкаў у пятніцу, 17 жніўня, калі ён часова аслеп. Паводле словаў брата, ён быў у вельмі дрэнным стане і «здавалася, што ўсе сістэмы ягонага арганізма адмовяць». Цяпер зрок вярнуўся.

Менінгіт уяўляе з сябе запаленне абалонак галаўнога і спіннога мозгу.

45-гадовы Чарльз Роўлі і ягоная 44-гадовая сяброўка Дон Стэрджэс атруціліся рэчывам «Навічок» у канцы чэрвеня ў брытанскім горадзе Эймсберы. Пасля жанчына памерла ў лякарні. Як апавёў брат Чарльза Мэцью, атрутнае рэчыва знаходзілася ў флаконе парфумы. Пры гэтым паліцыя Брытаніі ў ходзе даследавання высветліла, што «Навічок» належаў да той самай партыі, якой атруцілі Скрыпаляў у Солсберы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках